Адбыўся суд за пікет каля комплексу “Дана Мол”

2017 2017-02-23T18:38:38+0300 2017-02-23T18:41:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kudzina_majak_minskajpg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Святлана Кудзіна, скрыншот з эфіру "Радыё Свабода"

Святлана Кудзіна, скрыншот з эфіру "Радыё Свабода"

23 лютага ў судзе Першамайскага раёну Мінска разглядалася справа аб удзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве дольшчыц жылога комплексу “Маяк Мінска”.

Падчас цырымоніі адкрыцця “Дана Мол” 27 студзеня Святлана Кудзіна, Юлія Раманейка, а таксама муж Святланы Павел Цітоў выйшлі на пікет супраць нізкай якасці будаўніцтва “Маяка Мінска”. Праз два з паловай тыдні ўсе яны атрымалі пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння.

Асноўнымі сведкамі на судовым паседжанні выступілі міліцыянты, якія знаходзіліся ў дзень адкрыцця “Дана Мол” побач з пікетоўцамі. Адвакат Святланы Кудзінай хадайнічаў аб далучэнні да матэрыялаў справы відэазапісу “Радыё Свабода”, на якім начальнік мінскага АМАПу кажа, што ў дачыненні да пікетоўцаў не будзе прымяняцца ніякіх санкцый. Суддзя адхіліў гэтае хадайніцтва.

Абапіраючыся на паказанні сведак-міліцыянтаў, суд прыняў рашэнне вынесці Святлане Кудзінай папярэджанне, а Юлію Раманейку, якая не прысутнічала на паседжанні, пакараць штрафам у памеры пяць базавых велічынь.

Па словах Юліі Раманейкі, яна ўвогуле не была папярэджана пра дату разгляду справы, і таму будзе падаваць касацыйную скаргу на рашэнне суда Першамайскага раёну ў Мінскі гарадскі суд. Святлана Кудзіна таксама плануе абскарджваць судовае рашэнне. Суд над Паўлам Цітовым, які зараз знаходзіцца за мяжой, перанесены на другую палову сакавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства