viasna on patreon

У Гародні дыскутавалі пра смяротнае пакаранне

2017 2017-02-23T13:48:58+0300 2017-02-23T13:57:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/carodnia-smiarotnae-11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гародні 22 лютага адбылася чарговая сустрэча дыскусійнага клуба ў Цэнтры гарадскога жыцця. Гэтым разам яна была прысвечаная тэме “Пакаранне смерцю: дзікунства ці справядлівасць”. На дыскусію былі запрошаны адмысловыя госці: Алесь Бяляцкі, Сяргей Чыгрын і Раман Юргель.

Па інфармацыі "Гарадзенскай Вясны", дыскусія прайшла пры аншлагу. “Пакарання смерцю не павінна быць”, – казалі выступаючыя праваабаронцы. Хоць сярод удзельнікаў адназначнага адказу не было.

– Адсядзеўшы нейкі тэрмін у турме або атрымаўшы амністыю, нават калі мае пажыццёвы статус зняволення. Гэта таксама мажліва. Бо ўлада можа памяняцца, плынь у судовай сістэме зменіцца – і ўсё: гэты чалавек будзе амаль непакараны, хоць ён забраў жыццё іншага чалавека. А жыццё – гэта найбольшая каштоўнасць. Гэта даволі маральнае паняцце.

Дыскусія па тэме смяротнага пакаранння ў Гародні 22 лютага 2017 года.

 Дыскусія па тэме смяротнага пакаранння ў Гародні 22 лютага 2017 года.

Старшыня праваабарончага цэнтра „Вясна” Алесь Бяляцкі падзяліўся сваімі думкамі ў час дыскусіі, чаму пакаранне смерцю мае палітычныя падставы ў Беларусі.

– Рада Еўропы ставіць пытанне рубам: пакуль ёсць смяротнае пакаранне, па ніякіх пытаннях мы размаўляць не будзем. У вас можа быць, што хочаце: выбары фальсіфікавацца, палітычныя зняволеныя, яшчэ штосьці там. Мы з гэтым будзем працаваць, а вось смяротнае пакаранне – не. Гэта нібы жалезабетонная ўмова. І яны гэта разумеюць. Ім – гэтым людзям, якія маюць мазгі і хоць нейкае ўяўленне пра свет – хочацца ездзіць у Страсбург, Парыж, мець нейкія кантакты.

Тэма смяротнага пакарання, якая абмяркоўвалася ў час дыскусіі, паказала, што яна датычыць кожнага беларуса. Бо нездавальняючымі застаюцца следчая, судовая, турэмная сістэмы ў краіне. Вялікая доля пакарання нявінных вымагае перагляду практыкі прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі – такі вынік падвялі ўдзельнікі дыскусіі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства