viasna on patreon

27-га лістапада Вышэйшы гаспадарчы суд адхіліў зыск рэдакцыі газеты "Салідарнасць" аб прызнанні несапраўдным рашэння Камітэта дзяржаўнага кантролю аб прымяненні да газеты эканамічнай санкцыі (прэс-служба БАЖ).

2003 2003-11-28T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такім чынам, спагнанне з газеты больш як 4 мільёнаў рублёў у якасці штрафу за невыкананне ДАСТ (ГОСТ) было прызнана законным. У той жа час, суд вынес "прыватнае вызначэнне" на адрас Міністэрства інфармацыі, прадпісаўшы забяспечыць выкананне згаданых стандартаў усімі беларускімі выданнямі.
А. Старыкевіч назваў рашэнне Вышэйшага гаспадарчага суда прадказальным. У той жа час, ён лічыць, што рэдакцыя абавязаная была давесці справу да суда, каб прадэманстраваць сваю нязгоду з рашэннем дзяржаўных кантралёраў. Што тычыцца прадпісання Міністэрству інфармацыі кантраляваць выкананне газетамі патрабаванняў ДАСТ, А. Старыкевіч заявіў наступнае: "Гэты дакумент вельмі недасканалы, і для ўсіх было б лепш, каб ён быў афіцыйна прызнаны неабавязковым для выканання. Няма сэнсу дамагацца выканання аднолькавых для ўсіх, але дурных правілаў..."

А. Старыкевіч таксама паведаміў, што КДК разблакаваў рахунак "Салідарнасці" пасля таго, як спагнаў з выдання вызначаную суму штрафу. Газета цяпер выходзіць і, паводле сп. Старыкевіча, будзе працягваць друкавацца, "калі хто-небудзь не вырашыць, што ў нас, да прыкладу, папера занадта тонкая альбо занадта тоўстая".
Нагадаем: рахунак "Салідарнасці" быў заблакаваны ў другой палове кастрычніка Камітэтам дзяржаўнага кантролю, які ў чэрвені г.г. аштрафаваў выданне больш як на 4 мільёны рублёў па выніках праверкі дзейнасці рэдакцыі. (Паводле акту праверкі, "Салідарнасць" парушыла патрабаванні Міждзяржаўнага стандарту (ГОСТ), не падаўшы звестак пра год, месяц і дату заснавання газеты, а таксама аб'ём выдання ў друкаваных лістах). Аляксандр Старыкевіч наўпрост звязвае выстаўленыя да выдання прэтэнзіі са з'яўленнем на старонках газеты матэрыялаў журналістаў прыпыненай на той момант "БДГ".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства