viasna on patreon

У Беларусі пачала працу «Гарачая лінія» па пытаннях размеркавання

2017 2017-02-21T11:07:13+0300 2017-02-21T11:12:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/razmerkavanne-vypusknikou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання запусціла гарачую тэлефонную лінію для выпускнікоў і маладых спецыялістаў па пытаннях размеркавання. Кансультацыю аказваюць эксперты праграмы «Размеркаванне БАСС».

Гарачая лінія працуе ў наступным рэжыме:

Панядзелак з 12.00 да 15.00 +375 29 615 03 24

Аўторак з 12.00 да 15.00 +375 44 749 81 39

Серада з 12.00 да 15.00 +375 29 615 03 24

Чацвер з 12.00 да 15.00 +375 44 749 81 39

Арганізатары гарачай тэлефоннай лініі просяць звярнуць увагу на наступныя ўдакладненні:

  • У розныя дні працуюць розныя кансультанты, у якіх розныя нумары тэлефона.
  • Кансультанты не праводзяць кансультацыі па-за вызначанага прамежку часу.
  • У выпадку неабходнасці ўдакладнення заканадаўства, або калі ваша праблема занадта аб'ёмная для вырашэння яе па тэлефоне, кансультант можа папрасіць вас пра час для пошуку адказу.

Праграма «Размеркаванне БАСС» працуе ўжо больш за два гады і праводзіць на пастаяннай аснове кансультацыі для выпускнікоў. Новы сезон мерапрыемстваў пачаўся 27 студзеня 2017 года з правядзення мерапрыемства ў Мінску. На працягу некалькіх месяцаў эксперты праграмы наведаюць усе абласныя гарады і правядуць яшчэ некалькі мерапрыемстваў у сталіцы. 

Таксама ужо больў паўгода функцыянуе анлайн-кансультацыя для маладых спецыялістаў, запыт у якую можна пакінуць па спасылцы. Па словах кіраўніка праграмы «Размеркаванне БАСС», звароты па кансультацыю паступаюць амаль штодня і часам іх колькасць дасягае 5-6 штук у дзень. 

Наведаць мерапрыемствы, а таксама звярнуцца ў анлайн-кансультацыю ці на гарачую лінію можа любы ахвочы, і безкаштоўна атрымаць дапамогу.

За навінамі і анонсамі мерапрыемстваў можна сачыць на сайце aboss.by.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства