viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2017 2017-02-21T10:44:45+0300 2017-10-25T14:39:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Каментар”:  Якім чынам практыка маніторынгу судоў, паліцэйскіх участкаў і публічных мерапрыемстваў можа палепшыць адносіны ўладаў і іншых грамадзян? На гэтае пытанне адказвае Аляксандра Пінцеліна, каардынатарка Аб’яднанай групы грамадскага назірання. Асноўнай мэтай гэтай расійскай арганізацыі з’яўляецца маніторынг масавых акцый і судоў. Аляксандра распавядае пра новую маштабную кампанію па назіранні за судамі ў Расіі “Суд вачыма грамадзян”, накіраваную на праверку іх даступнасці і адкрытасці.

“Падзея”: На мінулым тыдні па ўсёй Беларусі прайшлі мірныя акцыі супраць Дэкрэту №3, вядомага як дэкрэт “аб дармаедах”. У пятніцу 17 лютага ў Менску "Марш абураных беларусаў" сабраў больш за тры тысячы чалавек, а ў нядзелю акцыі адбыліся ў іншых абласных цэнтрах. Удзельнікі пратэстаў патрабавалі адмяніць антыканстытуцыйны дэкрэт і заклікалі прэзідэнта сысці ў адстаўку. Рэгіянальныя актывісты даюць ацэнку мерапрыемствам у сваіх гарадах, а праваабаронца “Вясны” Наста Лойка распавядае пра вынікі назірання за мінскім “Маршам абураных беларусаў”, які, па падліках назіральнікаў, сабраў каля трох тысяч удзельнікаў.  

“Асоба”: Вядучы юрыст расійскай праваабарончай арганізацыі “Роскомсвабода” Саркіс Дарбінян. Ён з’яўляецца аўтарам шэрагу даследванняў на тэму правоў чалавека ў інтэрнэце, лічбавай бяспекі і абароны персанальных дадзеных, займаецца пытаннямі крымінальнага і адміністрацыйнага пераследу за выказванне меркавання ў інтэрнэце. Саркіс Дарбінян распавядае пра неадназначныя законы ў лічбавай галіне ў Расіі і пра выбарачную практыку іх прымянення.

У музычных паўзах – кампазіцыі з новага альбому гурта Shaman Jungle Amazing”.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2017-02-21_Hanna_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства