Перагляд справы праваабаронцы Аскарава - насмешка над правасуддзем, нявартая партнёра ЕС

2017 2017-02-16T23:36:34+0300 2017-02-16T23:43:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/askarau-fidh.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Азімжан Аскараў у судзе. Фото: ©Nezir Aliyev / Anadolu Agency

Азімжан Аскараў у судзе. Фото: ©Nezir Aliyev / Anadolu Agency

(Жэнева, Парыж) У Кыргызстане судовым рашэннем пакінуты ў сіле пажыццёвы прысуд Азімжану Аскараву. Гэтая імітацыя правасуддзя не адпавядае базавым стандартам справядлівага суда і супярэчыць патрабаванню ААН вызваліць Аскарава, адзначае Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў (сумесная праграма FIDH-OMCT).

Чуйскі абласны суд, у якім з 4 кастрычніка 2016 да 24 студзеня 2017 году праходзілі апеляцыйныя слуханні справы Азімжана Аскарава, пакінуў у сіле прысуд 2010 года, абвешчаны пасля судовага працэсу, адзначанага непераканаўчым расследаваннем, перадузятасьцю, адсутнасцю істотных доказаў, заявамі пра ўжыванне катаванняў і адсутнасцю расследавання гэтых заяваў. У сваім рашэнні, апублікаваным у красавіку 2016 года, Камітэт ААН па правах чалавека звярнуўся да ўладаў Кыргызстана з патрабаваннем вызваліць Азімжана Аскарава і адмяніць яго прысуд. Ні адна з гэтых рэкамендацый не была выкананая.

Больш за тое, Чуйскі абласны суд, адмовіўшыся выслухаць сведкаў абароны, абмежаваўшы доступ у залу суда, не правёўшы расследавання па пэўных заявах аб прымяненні катаванняў і праігнараваўшы выпадкі ціску на сведак абароны і адвакатаў і іх запалохвання, апынуўся не ў стане гарантаваць права Аскарава на справядлівы суд ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека.

"Кыргызстан прадэманстраваў поўнае грэбаванне сваімі міжнароднымі абавязальніутвамі ў галіне правоў чалавека. Калі гэтая краіна хоча быць гандлёвым партнёрам Еўропы, яна павінна разумець, што гэтыя паводзіны павінны змяніцца". Джэральд Стэйбрак, Генеральны сакратар OMCT

Заўтра Прэзідэнт Атамбаеў збіраецца сустрэцца з лідэрамі ЕС у Бруселі, уключаючы Вярхоўнага прадстаўніка Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыку Магерыні, старшыню Еўрапейскага савета Дональда Туска і Старшыню Еўрапейскай камісіі Жан-Клода Юнкера, каб абмеркаваць новае Пагадненне аб партнёрстве і кааперацыі і Мемарандум аб разуменні адносна праекта, коштам у 13 мільёнаў еўра, накіраванага на падтрымку рэформы сістэмы правасуддзя ў Кыргызстане. Адразу пасля вынясення рашэння суда 24 студзеня 2017 года органы ААН і ЕС выказалі сур'ёзную заклапочанасць з нагоды «сур'ёзных недахопаў» у судовай сістэме Кыргызстана, нагадаўшы, што «поўнае захаванне міжнародных абавязальніцтваў у галіне правоў чалавека, у тым ліку меркаванняў КПЧ ААН, мае важнае значэнне для падтрымання міжнароднага аўтарытэту Кыргызскай Рэспублікі».

"Адвольны характар затрымання Азімжана Аскарава не ставіцца пад сумнеў. Лідэры ЕС павінны скарыстацца візітам прэзідэнта Атамбаева ў Брусель 16 лютага, каб нагадаць яму пра абавязальніцтвы Кыргызстана ў галіне правоў чалавека і заклікаць яго вызваліць Аскарава. Суэр Белхасэн, ганаровы прэзідэнт FIDH

Чытаць даклад: Кыргызстан: Чарговы прысуд да пажыццёвага зняволення праваабаронцы Азімжана Аскарава супярэчыць патрабаванням ААН

Кантэкст

Праваабаронца Азімжан Аскараў з 2002 па 2010 г. праводзіў на поўдні Кыргызстана маніторынг парушэнняў правоў чалавека прадстаўнікамі міліцыі. Ён быў арыштаваны 15 чэрвеня 2010 года, адразу пасля міжэтнічных сутыкненняў паміж кыргызскай і ўзбекскай абшчынамі, якія суправаджаліся гвалтам. Аскаращ быў абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках, распальванні міжнацыянальнай варожасці, незаконным захоўванні зброі, саўдзеле ў забойстве супрацоўніка міліцыі Мыктыбека Сулайманава, замаху на забойства іншых супрацоўнікаў міліцыі і падбухторванні ва ўзяцці ў закладнікі акіма раёна. Азімжан Аскараў працягвае сцвярджаць, што не прысутнічаў на месцы нападу на Сулайманава. Яго заява была пацверджана некалькімі сур'ёзнымі сведчаннямі і доказамі.

З самага пачатку судовага разбіральніцтва ў 2010 годзе справа Азімжана Аскарава, пабудаваная на паказаннях, атрыманых пад катаваннямі, а таксама на заявах супрацоўнікаў кыргызскай міліцыі, дзеянні якіх дакументаваў Аскараў, была расцэнена як палітычна матываваная. Як паведамляецца ў дакладзе Абсерваторыі «Кыргызстан на раздарожжы: ці атрымаецца захаваць прастору для праваабарончай дзейнасці», Кубатбек Байболаў, які займаў пасаду генеральнага пракурора падчас асуджэння Аскарава, распавёў місіі Абсерваторыі, што прэзідэнт пераходнага перыяду Роза Атунбаева загадала судовай уладзе асудзіць Азімжана Аскарава да пажыццёвага зняволення. Ён таксама дадаў, што элементы крымінальнай справы, на яго думку, не даказвалі віну Аскарава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства