Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2017 2017-02-14T11:20:04+0300 2017-03-01T12:13:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: Крымінальную справу супраць праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі вярнулі на дапрацоўку ў пракуратуру; У Гародні адмовілі ў правядзенні “марша недармаедаў”; Пачаліся затрыманні актывістаў, якія вядуць збор подпісаў супраць Дэкрэта №3, вядомага як дэкрэт аб дармаедах.

“Каментар”:  : Сітуацыя з правамі чалавека ў месцах пазбаўлення волі застаецца вельмі складанай. Са ўсёй краіны да праваабаронцаў прыходзяць скаргі на цяжкія ўмовы утрымання і зневажальнае стаўленне да зняволеных з боку адміністрацыі. У дадатак, дзякуючы існаванню 411 артыкула Крымінальнага кодэксу, амаль любы асуджаны можа артымаць дадатковы тэрмін зняволення, не выходзячы на свабоду. Праваабаронца і былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч распавядае пра гэтыя і іншыя праблемы ў беларускіх турмах і калоніях.

“Асоба”: Аналітык Маскоўскай Хельсінскай групы Мікалай Кастэнка. Ён распавядае пра становішча расійскіх праваабаронцаў, якое, дзякуючы прыняццю закону “Аб замежных агентах”, у апошнія некалькі гадоў рэзка пагоршылася, а таксама пра праблемы і выклікі, з якімі даводзіцца сутыкацца большасці некамерцыйных арганізацый.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта PAWA.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства