У Гародні падчас збору подпісаў затрымалі актывістаў БХД

2017 2017-02-13T09:43:48+0300 2017-02-13T09:44:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hrodna-rynak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рынак “Паўднёвы” ў Гародні. Фота: bchd.info

Рынак “Паўднёвы” ў Гародні. Фота: bchd.info

У першай палове дня 11 лютага ахоўнікі рынка “Паўднёвы” ў Гародні затрымалі некалькі зборшчыкаў подпісаў супраць прэзідэнцкага Дэкрэта №3 аб дармаедах.

Як паведаміў Прэсавай службе БХД  Сяргей Верамеенка, сярод затрыманых – абласны каардынатар суполкі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Мікола Баўсюк, а таксама актывісты Галіна Ламашэвіч, Павал Якутовіч, Галіна Котава, Яўген Юнцэвіч і Юры Шалесны.

Ці былі пры гэтым складзеныя пратаколы затрымання супрацоўнікамі міліцыі – нічога пакуль не паведамляецца.

Нагадаем, за некалькі дзён у розных гарадах Беларусі супрацоўнікі міліцыі склалі чатыры пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 23.34 КаАП на зборшчыкаў подпісаў за адмену Дэкрэта №3.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства