viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2017 2017-02-07T11:23:17+0300 2017-10-25T14:41:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Каментар”: Напрыканцы мінулага года ў беларускай інтэрнэт-прасторы з’явіўся краёвы інфармацыйны партал “Ластаўка.інфо”. Сайт прысвечаны найболь вострым пытанням у грамадскім жыцці Маладзечанскага, Вілейскага, Смаргонскага і Астравецкага раёнаў і закліканы запоўніць існуючы ў рэгіёне інфармацыйны вакуум, адзначае праваабаронца з Маладзечна Алесь Капуцкі.

“Час выбараў”: Прадстаўнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, старшыня Беларускага Хельсінскага Камітэта Алег Гулак распавядае пра вынікі сустрэчы міжведамаснай працоўнай групы па змене выбарчага заканадаўства, якая адбылася 31 студзеня. На сустрэчы абмяркоўваліся прапановы БДІПЧ АБСЕ па змене беларускага выбарчага заканадаўства.

“Падзея”:  На мінулым тыдні адбылася вялікая сустрэча беларускіх і замежных праваабаронцаў са спецдакладчыкам ААН па правах чалавека ў Беларусі Міклашам Харасці. Ён распавёў пра бягучую працу ў рамках свайго мандата і падзяліўся далейшымі планамі. Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, які прымаў удзел у сустрэчы, адзначыў, што мерапрыемства праходзіла ў вельмі цёплай атмасферы, аднак той факт, што дзеяч такога высокага ўзроўню не мае магчымасці прыехаць у Беларусь, сам па сабе кажа пра праблемы ў галіне правоў чалавека ў нашай краіне.

“Асоба”: Сустаршыня каардынацыйнага савету Моладзевага праваабарончага руху Дзмітрый Макараў. Праваабаронца распавядае пра напрамкі дзейнасці МПР, актуальныя праекты, паспяховыя кампаніі, а таксама пра стаўленне расейскіх уладаў да дзейнасці праваабаронцаў.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні ўкраінскага гурта ”Скрябін”.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2017-02-07_Hanna_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства