Па факце нанясення цялесных пашкоджанняў Ігару Пцічкіну прызначаная дадатковая праверка

2017 2017-02-07T08:54:52+0300 2017-02-07T10:38:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ptichkina-zhana-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жанна Пцічкіна

Жанна Пцічкіна

Пракуратура Маскоўскага раёна Мінска ініцыявала дадатковую праверку па факце прычынення цялесных пашкоджанняў Ігару Пцічкіну ў СІЗА №1.

Жанна Пцічкіна, маці загінулага у мінскім СІЗА №1 Ігара Пцічкіна, атрымала адказ на сваю паўторную скаргу у Пракуратуру Маскоўскага раёна Мінска. Жанчына прасіла перагледзець пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце прычынення цялесных пашкоджанняў у перыяд знаходжання ў СІЗА-1 г. Мінска яе сыну, які неўзабаве памёр у выніку неналежнага аказання медычнай дапамогі.

Маці не выключае, што шматлікія сінякі на целе сына з'явіліся ў следстве службовага злачынства супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якое выявілася ў злоўжыванні ўладай.

З адказу вынікае, што пастанова старшага ўчастковага інспектара Маскоўскага РУУС Д. Кротава адменена 2 лютага пракуратурай Маскоўскага раёна Мінска, а матэрыялы накіраваныя начальніку УУС адміністрацыі Маскоўскага раёна для арганізацыі дадатковай праверкі.

 “У ходзе праверкі не былі прынятыя належныя меры па поўнаму і ўсебаковаму даследванню абставін смерці, з прычыны чаго пастанова аб адмове ва ўзбужэнні крымінальнай справы вынесена заўчасна” – паведамляе Жанне Пцічкінай намеснік пракурора Маскоўскага раёна І. Жыбуль.

Пад час следства эксперты зафіксавалі  некалькі груп цялесных пашкоджанняў на целе Ігара Пцічкіна. Адна група ўтварыліся ў выніку прымянення рамянёў для фіксацыі арыштанта да ложка ў санчастцы СІЗА замест аказання яму належнай медыцынскай дапамогі.

Паходжанне іншых ранак і сінякоў на розных частках цела, якія з'явіліся не больш, чым за 20 гадзін да наступлення смерці, маюць неўстаноўленае паходжанне. Таксама, як і група цялесных пашкоджанняў у выглядзе сінякоў, што ўтварыліся ў тэрмін за 7-10 сутак да наступлення смерці Ігара Пцічкіна.

Першапачаткова старшы ўчастковы інспектар УУС Маскоўскага раёна Мінска Д. Кротаў, які праводзіў праверку яшчэ ў жніўні 2016 года прыйшоў да высновы, што гэтыя цялесныя пашкоджанні не маюць дачыненне да смерці Пцічкіна:

 “Высвятліць паходжанне цялесных пашкоджанняў як у ходзе расследавання крымінальнай справы, так і пры правядзенні праверкі па вылучаных матэрыялах, не ўяўляецца магчымым”.

Нагадаем, жыхар Мінска Ігар Пцічкін памёр 4 жніўня 2013 года ў камеры медчасткі ўстановы, дзе да яго былі ўжытыя «меры фізічнага стрымлівання ў выглядзе фіксацыі рамянямі». У такім стане Пцічкін знаходзіўся больш за 20 гадзін да моманту смерці.

Тры гады спатрэбілася ягонай маці Жанне Пцічкінай, каб з дапамогай праваабаронцаў “Вясны” дамагчыся ўзбуджэння крымінальнай справы за неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў фельчарам медчасткі СІЗА №1, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента. Суд прызнаў фельчара СІЗА Аляксандра Крылова вінаватым і пакараў яго калоніяй-пасяленнем тэрмінам на тры гады, які пазней Менгарсуд зменшыў да 2 гадоў і 10 месяцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства