Па вокнах Дома правоў чалавека ў Варонежы стралялі з пнеўматыкі

2017 2017-02-01T12:57:01+0300 2017-02-01T13:02:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vakno-strel-varonesh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па вокнах Дома правоў чалавека стралялі з пнеўматыкі

Раніцай 31 студзеня ў Варонежскім Доме правоў чалавека на шкле былі выяўленыя сляды ад стрэлаў.  На думку паліцыі, стралялі з траўматычнай або пнеўматычнай зброі.

Як паведамляецца на сайце "ЦОР - абарона праваабаронцаў у Расіі", стрэлы ў бок вокнаў кабінета, дзе працуюць юрысты, былі зроблены, калі ў офісе нікога не было. Паліцыя зафіксавала сляды стрэлаў і распачала праверку па гэтым факце.

Варонежскія праваабаронцы мяркуюць, што дадзены «напад» звязаны з дзейнасцю грамадскіх арганізацый, размешчаных у Доме правоў чалавека.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства