Мірныя сходы ў Беларусі. Сучасныя тэндэнцыі і што з гэтым рабіць

2017 2017-01-31T11:52:53+0300 2017-01-31T11:55:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prawaabaroncy-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Круглы стол на тэму “Мірныя сходы ў Беларусі. Сучасныя тэндэнцыі і што з гэтым рабіць” у Гародні.

Круглы стол на тэму “Мірныя сходы ў Беларусі. Сучасныя тэндэнцыі і што з гэтым рабіць” у Гародні.

У Цэнтры гарадскога жыцця Гародні прайшоў круглы стол на тэму “Мірныя сходы ў Беларусі. Сучасныя тэндэнцыі і што з гэтым рабіць”, арганізаваны гарадзенскай філіяй праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Як паведамляе сайт "Гарадзенскай Вясны", галоўнай тэмай для абмеркавання стала сітуацыя датычная правядзення сходаў, пікетаў, масавых мерапрыемстваў, такіх як мітынгі і шэсці у нашым горадзе. Калі мы адчынім Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, то там зразумела напісана, што грамадзяне нашай краіны маюць права адкрыта выказваць свае думкі на мірных сходах, таксама маюць права на мірны пратэсту форме шэсця, мітынгу ці пікета.

Аднак Гарадзенская рэальнасць выглядае зусім інакш. За апошнія 14 гадоў мясцовыя улады не дазволілі дэмакратычным партыям і грамадскім арганізацыям правесці ў цэнтральных частках нашага горада ніводнага масавага мерапрыемства. Матывацыя адмоў вельмі простая і надуманая: не дамовіліся і не заплацілі камунальнай службе, хуткай дапамозе, пажарнікам, міліцыянтам. Гэта, зразумела", не тычыцца тых мерапрыемстваў, што праводзіць сама улада.

Каментуючы гэтую сітуацыю, прадстаўнік праваабарончай арганізацыі “Вясна” Віктар Сазонаў адзначыў:

“Калі мы ўзгадаем нядаўнюю гісторыю нашага горада – масавыя пратэсты, пад час так званых маўклівых акцый, калі людзі выказвалі сваю нязгоду з уладай, пляскаючы ў далоні і за гэта іх па-бандыцку хапалі на вуліцы нейкія людзі ў цывільным і некуды валаклі. Як пасля высветлілася ў міліцыю, суд, а там суткі альбо штраф і размова у КГБ, калі ідэолагі разам з пажарнікамі, міліцыянтамі і яшчэ з падаткавікамі, зрывалі прэзентацыі беларускіх кніг, канцэртаў, літаратурных сустрэч і гэта фактычна адбываецца так скандальна толькі на Гарадзеншчыне. Пра што гэта гаворыць? Толькі пра свядомую дыскрымінацыю тых грамадзянаў, якія маюць іншыя палітычныя погляды, стаяць за іншы цывілізацыйны выбар для нашай краіны і адстойваюць свае культурныя каштоўнасці. Значыць на гэта у іх сродкі і сілы ёсць. А хто аплачвае ўвесь гэты рэпрэсіўны апарат?  І гэта незаконна, і незаконна адбіраць па надуманых прычынах тое, што нам гарантуе Канстытуцыя. Права на мірныя сходы і пратэсты і мы будзем бараніць свае законныя правы”.

Прадстаўнік Беларускага Хельсінскага камітэту па Гарадзенскай вобласці Раман Юргель звярнуў увагу прысутных на тое, што

“адмовамі на правядзенне мірных сходаў Гарадзенскі гарвыканкам парушае не толькі Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, а таксама артыкул 19 – “свабода сумлення” і артыкул 21 – “свабода мірных сходаў”, а месцы выдзеленыя гарвыканкамам для правядзення сходаў: лесапаркавыя зоны (пляцоўкі для выгулу сабак), гэта цынічны здзек над сваімі грамадзянамі і падаткаплательшчыкамі”.

Па выніках круглага стала прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх і праваабарончых арганізацый Гародні падпісалі заяву да гарадзенскага выканаўчага камітэта з прапановай адмяніць беспадстаўныя патрабаванні да заяўнікаў аплачваць паслугі міліцыянтаў, пажарнікаў і камунальных службаў, паколькі гэта супярэчыць дзейснаму заканадаўству.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства