"Мірныя сходы ў Беларусі - сучасныя тэндэнцыі і што з гэтым рабіць"

2017 2017-01-30T08:28:03+0300 2017-01-30T13:54:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svaboda-shodau-7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гародня. Сёння, 30-га студзеня, у Цэнтры гарадскога жыцця, што на вуліцы Савецкай 3, адбудзецца сустрэча з экспертамі-праваабаронцамі, якія правядуць лекцыю на тэму "Мірныя сходы ў Беларусі - сучасныя тэндэнцыі і што з гэтым рабіць". Арганізатарам з'яўляецца гарадзенская філія Праваабарончага Цэнтру "Вясна" сумесна з прадстаўнікамі цэнтральнага офісу. Пра гэта паведамляе "Гарадзенская Вясна".

На сустрэчы будуць паднятыя наступныя пытанні: 

- як зараз перасьледуюць за акцыі;

- як можна абараняцца;

- што маюць права рабіць судовыя выканаўцы пры неаплачаных штрафах;

- як праваабаронцы вырашаюць гэтую праблему;

- што можа зрабіць кожны;

Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Уваход вольны.

Пачатак сустрэчы ў 18.00.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства