“Першаходкі” будуць адбываць пакаранне ў папраўчых установах адкрытага тыпу асобна ад рэцыдывістаў

2017 2017-01-27T14:23:52+0300 2017-01-27T14:25:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hqdefault-1-kopija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Працягваем публікаваць каментары юрыстаў Праваабарончага цэнтра “Вясна” аб некаторых зменах ў Крымінальна-выканаўчым кодэксе Рэспублікі Беларусь, якія ўступілі ў сілу з 20 студзеня 2017 года.

З 20 студзеня 2017 года ў Крымінальна-выканаўчым кодэксе ўдакладненыя ўмовы адбыцця пакарання асуджанымі да абмежавання волі. Так, папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу надалей будуць падраздзяляцца па аналогіі з калоніямі на папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу для асоб, якія раней не адбывалі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі і папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу для асоб, якія раней адбывалі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі. Аднак, асуджаныя жанчыны, якія раней не адбывалі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, могуць утрымлівацца з асуджанымі жанчынамі, якія раней адбывалі такія пакаранні, з захаваннем умоў паасобнага ўтрымання ў межах папраўчай установы адкрытага тыпу.

Асуджаным, якiя адбываюць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, будзе забаронена:

1) ужываць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі, піва, наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх аналагі, таксічныя або іншыя адурманьваючыя рэчывы;

2) наведваць месцы правядзення фізкультурна-аздараўленчых, спартыўна-масавых, культурных мерапрыемстваў, ігральныя ўстановы, гандлёвыя аб'екты, дзе ажыццяўляецца распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў, піва, а таксама жыллё iншых асоб. Адміністрацыяй папраўчай установы адкрытага тыпу можа быць дазволена наведванне жылля блізкіх сваякоў у вольны ад працы час альбо выхадны дзень на чатыры гадзіны;

3) адмаўляцца ад працы па нактраванні адміністрацыі папраўчай установы адкрытага тыпу, за выключэннем асуджаных, якія маюць пастаяннае месца працы па месцы адбывання пакарання;

4) спыняць працоўную дамову па пагадненні бакоў або скасоўваць яго па ўласным жаданні без дазволу адміністрацыі папраўчай установы адкрытага тыпу.

Раней у дачыненні да асуджаных да абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, якiя парушаюць парадак і ўмовы адбывання пакарання, маглі быць ужытыя наступныя меры пакарання: 1) вымова; 2) пазачарговае дзяжурства па ўборцы і добраўпарадкаванні папраўчай установы адкрытага тыпу; 3) забарона пакідаць папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ў пэўны час сутак на тэрмін да аднаго месяца; 4) дысцыплінарная ізаляцыя на тэрмін да дзесяці сутак з выхадам або без выхаду на працу (вучобу). З 20 студзеня 2017 года ў распараджэнні адміністрацыі застанецца тры віды спагнанняў - з пералічаных выключана забарона пакідаць папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Ацэньваючы новаўвядзенні варта заўважыць, што некаторыя новыя палажэнні закона накіраваныя на набліжэнне ўмоў утрымання зняволеных да агульнапрынятых стандартаў, аднак, задачу цалкам прывесці крымінальна-выканаўчае заканадаўства ў адпаведнасць з еўрапейскімі стандартамі для турмаў беларускія заканадаўцы не вырашылі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства