Замяніць штраф на арышт суддзя не пажадаў

2017 2017-01-27T09:18:10+0300 2017-01-27T09:19:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rygor-gryk-baranavich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык.

Рыгор Грык.

26 студзеня Брэсцкі абласны суд разгледзеў другую скаргу на чарговую пастанову баранавіцкага суда па справе Рыгора Грыка.

"Берасцейская Вясна" нагадвае, што 30 снежня суд Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы паўторна разгледзеў справу Рыгора Грыка, даверанай асобы кандыдата ў дэпутата М. Чарнавуса, які праводзіў падчас выбараў, адпаведна выбарчага заканадаўства, агітацыйны пікет у падтрымку кандыдата Чарнавуса, і пакараў штрафам у 50 базавых адзінак нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Абураны несправядлівасцю суда Рыгор Грык зрабіў запіс у кнізе “скаргаў” суда, пад якім акрамя яго падпісалася яшчэ некалькі грамадзкіх актывістаў і звярнуўся ў Брэсцкі абласны суд па справядлівасць.

Суддзя Брэсцкага абласнога суда Мікалай Фёдаравіч Грыгаровіч уважліва выслухаў заяўніка, прыняў 2 хадайніцтвы. Хадайніцтва аб далучэнні да матэрыялаў справы выбарчай праграмы ПБНФ, бо Мікола Чарнавус вылучаўся як партыйны кандыдат, копіі скаргі з кнігі “Заўваг і прапаноў” баранавіцкага суда і адказу на скаргу было задаволена.

Пасля чаго завершыў пасяджэнне словамі: «Пастанова суда Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы законная і абгрунтаваная, пакідаю пастанову без зменаў, а скаргу без задавальнення».

Другое хадайніцтва, замяніць грашовае пакаранне на адміністратыўны арышт, суддзя не задаволіў: «Не магу замяніць больш мягкае пакаранне на больш цяжкае».

Абставіны склалася так, што  да штрафа далучаецца яшчэ і квіток з падатковай інспекцыі. Рэальная жыццёвая сітуацыя выштурхоўвае Рыгора ў галечыню, у бяздомныя... Але довады грамадскага актывіста, што яму нама на што жыць, бо з-за сваёй грамадзкай пазыцыі не можа працаўладкавацца, не паўплывалі на рашэнне суддзі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства