Алесь Бяляцкі: Азімжан Аскараў павінен быць на свабодзе

2017 2017-01-24T12:04:11+0300 2017-01-24T12:05:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/askarau-prysud_fergananews.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Азімжана Аскар на абвяшчэнні прысуду. Фота: fergananews.com

Азімжана Аскар на абвяшчэнні прысуду. Фота: fergananews.com

Кіраўнік ПЦ “Вясна” выказвае абурэнне з нагоды прысуду, які 24 студзеня вынес суд у Бішкеку – пакінуць у сіле пажыццёвае зняволенне праваабаронцу Азімжану Аскараву.

Раніцай 24 студзеня ў Бішкеку завяршыўся перагляд справы Азімжана Аскарава, які з 4 кастрычніка 2016 году адбываўся па накіраванні Вярхоўнага суда Кыргызсатана ў сувязі з прыняццем Камітэтам па правах чалавека ААН рашэння па гэтай справе.

Азімжан Аскараў прызнаны вінаватым практычна па ўсіх артыкулах, якія яму інкрымінаваліся раней, і пажыццёвы прысуд яму пакінуты ў сіле. Асуджаны мае права абскардзіць гэтае рашэнне ў Вярхоўным судзе Кыргызстана, паведамляе інфармацыйнае агенцтва "Фергана".

Рашэнне суда каментуе кіраўнік ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі, які ў 2010 годзе, з'яўляючыся віцэ-прэзідэнтам FIDH, у складзе даследчай місіі наведваў Азімжана Аскарава ў кыргызскай турме

"Гэты прысуд выклікае глыбокае абурэнне. Ён мае палітычны аспект. Зняволенне Азімжана Аскарава звязана з яго праваабарончай дзейнасцю, - кажа Алесь Бяляцкі. - Улады Кыргызстана тым самым прадэманстравалі непавагу да міжнародных механізмаў абароны правоў чалавека. Азімжан Аскараў павінен быць на свабодзе".

Нагадаем, кіраўнік праваабарончай арганізацыі “Паветра” Азімжан Аскараў быў затрыманы падчас крывавых падзеяў 2010 года на поўдні Кыргызстана. Яго абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў і забойстве супрацоўніка міліцыі. Суд Базар-Каргонскага раёна прызначыў Аскараву пакаранне ў выглядзе пажыццёвага пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Справа Аскарава была разгледжана ў Камітэце па правах чалавека ААН, які прыйшоў да высновы, што "Кыргызстан павінен зрабіць адпаведныя крокі, каб неадкладна вызваліць яго". Вярхоўны суд Кыргызстана, разгледзеўшы рашэнне Камітэта, замест выканання яго рэкамендацый вырашыў накіраваць крымінальную справу Аскарава на новы разгляд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства