Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2017 2017-01-24T10:25:01+0300 2017-01-26T16:08:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: За салідарнасць з Эдуардам Пальчысам у актывіста руху «За свабоду» апісалі маёмасць; Гарадзенскі суд не задаволіў скаргу праваабаронцаў на штраф за ўдзел у Свіслацкім фэсце; На зняволенага праваабаронцу Андрэя Бандарэнку, які адбывае пакаранне ў турме Магілёва, працягвае ўзмацняцца ціск; Праваабаронцы «Вясны» падрыхтавалі аналітычны даклад аб сытуацыі з правамі чалавека ў 2016 годзе.

“Па-за межамі”: 17 студзеня ў штаб-кватэры ААН прайшоў Форум высокага ўзроўню па барацьбе з дыскрымінацыяй і нянавісцю ў дачыненні да мусульман. Звяртаючыся да яго ўдзельнікаў, Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш асудзіў любыя формы праявы нецярпімасці і абвясціў аб новай кампаніі, накіраванай на абарону прадстаўнікоў усіх суполак.

“Каментар эксперта”: Не так даўно стала вядома, што Еўрасаюз выдзеліць Беларусі 7 мільёнаў еўра на будаўніцтва спецыялізаваных цэнтраў для ўтрымання мігрантаў. Што насамрэч будуць уяўляць з сябе гэтыя цэнтры? Хто і на якой падставе будзе ў іх утрымліцца? Тлумачыць праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

“Падзея”: На мінулым тыдні адбылася прэзентацыя дакумента з рэкамендацыямі аб унясенні зменаў у выбарчае заканадаўства Беларусі. Праваабаронцы Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч называюць асноўныя пункты, па якіх мусяць быць унесены неадкладныя змены, а таксама даюць ацэнку працы створанай пры ЦВК з мэтай удакладнення выбарчага заканадаўства міжведамаснай экспертнай групы.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта NAVIBAND.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства