Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2017 2017-01-17T15:23:38+0300 2017-10-25T14:43:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Каментар”: Актывістаў “Маладога фронту” Паўла Пракаповіча і Арцёма Леўчанку жорстка затрымалі увечары 31 снежня за тое, што тыя збіраліся сустрэць свята на Кастрычніцкай плошчы пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Пра падзеі, якія адбываліся ў навагоднюю ноч, распавядае пацярпелы Павел Пракаповіч.

“Падзея”:  14 студзеня ў Мінску адбылася традыцыйная вечарына памяці вядомага чэхаславацкага дысідэнта і першага прэзідэнта незалежнай Чэхіі Вацлава Гавэла. Прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай грамадскасці казалі пра важную ролю Гавэла ў палітычным жыцці Чэхіі, пра яго чалавечыя якасці і пра яго стаўленне да Беларусі. Кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, які з’яўляецца лаўрэатам прэміі імя Вацлава Гавэла за 2013 год, падчас імпрэзы заклікаў да новага непалітычнага аб’яднання, падобнага да “Хартыі-77”.

“Па-за межамі”: Праваабаронца ПЦ “Вясна” Зміцер Салаўёў распавядае пра досвед Украіны ў абароне правоў студэнтаў і развіцці акадэмічных свабодаў.

“Асоба”: Юрыст Беларускага Хельсінскага камітэта Дзмітрый Чарных. Ён распавядае пра так званыя пасткі, якія ўзніклі пасля пенсійнай рэформы мінулага года. У іх могуць трапіць пэўныя групы насельніцтва з-за павышэння страхавога стажу. Калі раней, каб атрымліваць працоўную пенсію, дастаткова было 5 гадоў страхавога стажу, то зараз гэты тэрмін складае 15,5 гадоў і будзе павышацца далей. А для тых людзей, якія не дацягваюць да новага тэрміну страхавога стажу, не прадугледжана амаль ніякіх выключэнняў і пераходных перыядаў.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта Recha.

http://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2017-01-17_Hanna_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства