Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2016 2016-12-13T13:34:00+0300 2017-10-25T14:45:59+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

 “Каментар”: ”: З 15 па 18 снежня ў Мінску пройдзе Міжнародны фестываль дакументальнага кіно пра правы чалавека Watch DOCs Belarus. Пра тое, як прыйшоў папулярны Міжнародны фестываль у Беларусь, і пра яго праграму ў гэтым годзе распавядае каардынатарка фестывалю Таццяна Гацура.

“Падзея”:  9 снежня ў мінскай кнігарне “Логвінаў” адбылася ўрачыстая імпрэза з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека. Пад час мерапрыемства адбылася прэзентацыя кнігі пра беларускага дысідэнта Міхася Кукабаку. Таксама ў гэты дзень былі ўзнагароджаны лаўрэаты праваабарончай прэміі за 2016 год.

“Асоба”: Каардынатар рэгіянальных кампаній праваабарончага цэнтру “Вясна” Зміцер Салаўёў. Зміцерам распавядае пра паспяховыя праекты адыходзячага 2016 года і пра планы на будучыню.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта “Крама”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства