Беларускія актывісты пераймаюць досвед развіцця акадэмічных свабодаў ва Украіне Аўдыё

2017 2017-01-10T15:11:39+0300 2017-01-10T15:21:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/studenckija-svabody-sustrecha-kieu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты беларускіх праваабарончых арганізацыяў і студэнцкіх ініцыятываў (БАСС, ЦРСІ) азнаёміліся з практыкай украінскіх калегаў па рэфармаванні галіны вышэйшай адукацыі, развіцці самакіравання і акадэмічных свабодаў.

Падчас візіту-стажыроўкі ў Кіеве, з 19 па 24 снежня, яе ўдзельнікі сустракаліся з украінскімі студэнцкімі арганізацыямі і прадстаўнікамі дзяржаўных структураў. Моладзь з Украінскай асацыяцыі студэнцкага самакіравання, Cтудэнцкай службы АПУ, Фундацыі рэгіянальных ініцыятыў і ініцыятыўнай групы студэнтаў Універсітэта імя Шаўчэнкі дзяліліся з беларускімі гасцямі  досведам супрацьдзеяння прымусу з боку ўладаў, які ўкраінскае студэнцтва спазнавала на сабе некалькі гадоў таму.

Сярод іншага, адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Нацыянальнай агенцыі кантролю якасці адукацыі, у прыватнасці з экспертам Сяргеем Курбатавым. Таксама беларускія актывісты прынялі ўдзел у Форуме па акадэмічнай добрасумленнасці, дзе абмяркоўваліся пытанні плагіяту і недапушчальнасці таго, каб чыноўнікі атрымлівалі навуковыя ступені толькі дзякуючы сваім пасадам. 

Кульмінацыяй візіту стала сустрэча з кіраўніком дэпартаменту рэформы вышэйшай школы Міністэрства адукацыі Украіны, падчас якой абмяркоўвалася праблема размеркавання студэнтаў. На думку праваабаронцы ПЦ “Вясна” Зміцера Салаўёва, які ўдзельнічаў у сустрэчы, цяперашняя сістэма працаўладкавання студэнтаў ва Украіне можа стаць добрай альтэрнатывай размеркаванню ў Беларусі:

"У мінулым годзе Украіна канчаткова адмовілася ад прымусовага размеркавання студэнтаў. Засталося толькі мэтавае размеркаванне, калі, напрыклад, краіне патрэбна некаторая колькасць спецыялістаў у пэўная галіне. Тады ўлады надаюць ільготы тым, хто жадае паступіць ва ўніверсітэты, а пасля студэнты падпісваюць дамовы аб адпрацоўцы пасля навучання. Дарэчы, падчас сустрэчы з беларускімі актывістамі кіраўнік дэпартаменту вышэйшай школы адзначыў, што беларуская практыка прымусовага размеркавання з’яўляецца недапушчальнай і парушае правы чалавека".

Падчас сустрэчы былі дасягнутыя дамовы пра далейшую супрацу паміж украінскімі і беларускімі студэнцкімі арганізацыямі. Зміцер Салаўёў адзначыў, што ўдзельнікі стажыроўкі будуць спрабаваць перанесці пазітыўны досвед украінцаў у абароне правоў студэнтаў і развіцці акадэмічных свабодаў на беларускую глебу.

http://spring96.org/

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства