Дзяніс Рабянок: Гэта пераслед за маё змаганне з адэптамі „рускага свету”

2017 2017-01-06T08:45:14+0300 2017-01-06T08:46:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rabianok-kalinkavichy-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Рабянок.

Дзяніс Рабянок.

Актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Калінкавічаў Дзяніса Рабянка хочуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за знявагу кіраўніка дзяржавы.

Па інфармацыі Беларускага Радыё Рацыя, жыхар пасёлка Мачулішчы Вячаслаў Сафронаў, вядомы ў Інтэрнэце як барацьбіт з беларушчынай, падаў у Генпракуратуру заяву на апазіцыянера Дзяніса Рабянка. Паводле заяўніка, Дзяніс Рабянок нібыта дапусціў зняважлівыя выказванні на адрас прэзідэнта ў сацыяльнай сетцы „Укантакце”. Сам Дзяніс Рабянок лічыць, што сутыкнуўся з пераследам праз сваё змаганне з адэптамі „рускага свету”.

– Гэтая заява Сафронава звязана не з гонарам і годнасцю прэзідэнта, а з тым, што я актыўна выступаю супраць “расейскага свету”. Я даведаўся, хто гэты Сафронаў, які друкуецца на некалькіх сайтах, дзе піша адкрытыя антысеміцкія і антыбеларускія артыкулы і палівае брудам усіх, хто бароніць беларускасць. Таму я і лічу, што гэтая акцыя “расейскага свету”.

Дзяніс Рабянок з’яўляецца аўтарам рэзананснага звароту ў Міністэрства інфармацыі, у якім патрабаваў прыцягнуць да адказнасці журналістаў парталу „Рэгнум” за антыбеларускія артыкулы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства