viasna on patreon

Еўразвяз асудзіў чарговы смяротны прысуд у Беларусі

2016 2016-12-29T22:12:00+0300 2016-12-30T08:16:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/eurazviaz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Еўрасаюз зноў заклікаў беларускія ўлады далучыцца да глабальнага мараторыю на прымяненне смяротнай кары ў якасці першага кроку да яе адмены. Пра гэта паведамляе партал news.tut.by. Так у Брусэлі адрэагавалі на смяротны прысуд, вынесены ў Гомелі.

- Гэты прысуд, як і пакаранне чатырох чалавек раней у гэтым годзе, супярэчыць абавязацельствам, узятым на сябе ўладамі Беларусі, разгледзець пытанне ўвядзення мараторыя на прымяненне смяротнай кары, - заявіла прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Мая Качыянчыч.

Яна таксама падкрэсліла, што ЕС выступае супраць прымянення смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках, таму што яна «не здольная стрымліваць злачыннасць і зневажае чалавечую годнасць».

- Крокі з боку Беларусі да забеспячэння універсальных асноўных свабод, вяршэнства права і правоў чалавека, у тым ліку ў дачыненні да праблемы смяротнага пакарання, па-ранейшаму будуць ключавым пытаннем пры фарміраванні будучай палітыкі ЕС у дачыненні да Беларусі.

28 снежня Гомельскім абласным судом на выязным пасяджэнні ў Мазыры да расстрэлу прыгавораны 39-гадовы мужчына, які забіў ўласных дзяцей.

Нагадаем, што Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе, дзе прымяняецца вышэйшая мера пакарання. Апошнія тры смяротныя прысуды былі прыведзены ў выкананне  5 лістапада. А 13 снежня МЗС Беларусі і Савет Еўропы правялі сумесную канферэнцыю «Адмена смяротнага пакарання і грамадскую думку" ў Мінску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства