“Марафон лістоў” адправіўся па адрасатах Фота

2016 2016-12-22T17:27:03+0300 2016-12-23T14:24:19+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/marafon_listou_2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Валанцёрская служба «Вясны» далучылася да кампанii «Amnesty International» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.

Усе ахвочыя сабраліся вечарам 21 снежня ў офісе ЦРСІ у Мінску, каб напісаць цёплыя словы падтрымкі для студэнтаў з Азэрбайджана Байрама Мамедаў і Гiяса Ібрагiмава, актывiсткі з Iрана Зейнаб Джалалiаны, былой адвакаткі Эрэн Кескiн з Турцыі, вядомага амерыканца Эдварда Сноўдэна, беларусаў за кратамі Міхаіла Жамчужнага і Уладзіміра Кондруся, украінскіх палітычных зняволеных Алега Сянцова і Аляксандра Кольчанкі, а таксама Ільдара Дадзіна, якія ўтрымоўваюцца ў расійскіх турмах.

Акрамя гэтага актывісты накіравалі звароты прадстаўнiкам улады з просьбай спынiць цiск на палітзняволеных і выпусціць іх на волю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства