Брэсцкі абласны суд адмяніў штраф Рыгору Грыку

2016 2016-12-21T16:47:54+0300 2017-01-11T15:43:54+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gryk_admena.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 снежня Брэсцкі абласны суд разгледзеў скаргу грамадскага актывіста Рыгора Грыка на пастанову суда Баранавіцкага раёна.

Падчас разгляду Рыгор Грык патлумачыў суду, што ў ягоных дзеяннях небыло складу правапарушэння, бо пікет аб якім ідзе мова, праводзіўся ў рамках выбарчага заканадаўства. Тады былі выбары Палату прадстаўнікоў, а ён быў даверанай асобай кандыдата Міколы Чарнавуса. У агітацыйны перыяд кандыдат уведаміў, адпаведна заканадаўства, гарадскія ўлады аб месцы і часе правядзення пікета ў вызначаным уладамі месцы. Рыгор Грык праводзіў агітацыйны пікет і нічога не парушыў. Былая давераная асоба кандыдата прасіў суд справу спыніць за адсутнасцю складу правапарушэння.  

Па разглядзе справы суддзя Брэсцкага абласнога суда Грыгаровіч прыняў рашэнне адмяніць пастанову Баранавіцкага суда і адправіць на паўторнае разбіральніцтва ў баранавіцкі суд да іншага суддзі.  

Паўторны разгляд справы Рыгора Грыка, былой даверанай асобы кандыдата, адбудзецца ў Баранавічах і прызначаны на 29 снежня 2016 года.

Нагадаем, 3 лістапада суд горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна завочна пакараў грамадскага актывіста Рыгора Грыка штрафам у памеры 50 базавых велічынь (1050 демінаваных беларускіх рублёў) нібыта за арганізацыю і правядзенне несанкцыянаванага пікета другі раз за год.  

Пазней Рыгор Грык так пракаментаваў прысуд:  

«Я не атрымліваў позвы ў суд і з’ехаў з краіны ў пошуках працы. Суддзя Аксана Копач ўзяла пад увагу сведчанні міліцыянтаў і супрацоўніцы ідэалагічнага аддзела Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта. Ніхто з іх да мяне не падыходзіў. Першыя вялі відэаздымку, другая толькі магчыма бачыла мяне на месцы пікету.

Тады да мяне падыходзілі толькі два міліцыянты з ППС, яны не знайшлі парушэнняў і адышлі. Чамусьці іх не запрасілі на суд. Без мяне суд увогуле не павінен быў пачынацца.

Зараз напісаў скаргу ў Брэсцкі абласны суд, бо лічу што ў маіх дзеяннях няма парушэнняў заканадаўства. Спадзяюся, што праўда будзе на маім баку».

Берасцейская Вясна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства