Вершы Максіма Багдановіча пад забаронай

2016 2016-12-21T08:40:03+0300 2016-12-21T08:40:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maxim_b_2016.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Літаратурныя чытанні, прысвечаныя 125-годдзю Максіма Багдановіча 9 снежня.

Літаратурныя чытанні, прысвечаныя 125-годдзю Максіма Багдановіча 9 снежня.

За літаратурныя чытанні, прысвечаныя 125-годдзю Максіма Багдановіча, пратаколы складзеныя як мінімум на чатырох сябраў Руху «За Свабоду», у тым ліку на старшыню арганізацыі Юрася Губарэвіча.

Па інфармацыі "Новага часу", усіх актывістаў абвінавачваюць ва ўдзеле (а Губарэвіча і ў арганізацыі) у несанкцыянаваным пікеце 9 снежня ля помніка Максіма Багдановіча.

Парушэнне выразілася ў «сумеснай масавай прысутнасці» па ўказаным адрасе.

Актывіста Руху «За Свабоду» Аляксея Саевіча таксама абвінавачваюць у тым, што ён трымаў бел-чырвона-белы сцяг і чытаў вершы.

«Абсурдная логіка ўладаў. Калі афіцыёзнае мерапрыемства, то можна нагнаць студэнтаў, вайскоўцаў, якія там сумавалі. А калі людзі праявілі ўласную ініцыятыву, за гэта яны трапляюць пад рэпрэсіі. Усё, што не дазволена, усё забаронена», — пракаментаваў атрыманні пратаколаў Юрась Губарэвіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства