Валанцёрская служба «Вясны» атрымала ўзнагароду Rada Awards’16

2016 2016-12-19T16:06:10+0300 2016-12-19T16:29:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rada-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 снежня ўпершыню адбылася цэрымонія ўручэння моладзевай прэміі Rada Awards’16. Валанцёрская служба “Вясны” стала лаўрэатам у намінацыі “Маладыя людзі ў справе абароны правоў чалавека”.

Ініцыятыва праваабарончага цэнтра “Вясна” была адзначана прэміяй у першую чаргу за рэгулярнае назіранне за масавымі мерапрыемствамі, маніторынг і выпрацоўку рэкамендацый па змене заканадаўства. 

Прадстаўнікі Валансцёрскай службы
Прадстаўнікі Валанцёрскай службы "Вясны"

Прэмію Валанцёрскай службе “Вясны” ўручала дырэктар Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Вольга Смалянка і кіраўніца службы інфармацыйна-прававой падтрымкі Галіна Чарапок з прывітаннем ад старшыні праўлення Lawtrend Алены Танкачовай, якую беларускія ўлады выслалі з Беларусі ў 2015 годзе.

“Гэта ўзнагарода для нас была вельмі нечаканай і прыемнай, а само мерапрыемства насіла вельмі ўрачысты характар.

Для ўсёй Валанцёрскай службы такая ўзнагарода - добры стымул працаваць далей у сферы абароны правоў чалавека. Зараз мы актыўна працуем над кампаніяй па змяненні закона аб масавых мерапрыемствах, і бываюць сітуацыі, калі проста апускаюцца рукі. Таму такая высокая і вельмі дастойная адзнака нашай дзейнасці паслужыць добрай матывацыяй для нас: для пастаноўкі новых мэтаў, у вырашэнні праблем і задач, якія стаяць перад усім Праваабарончым цэнтрам "Вясна", а таксама пры распрацоўцы новых праектаў”, - падзяліўся ўражаннямі прадстаўнік Валанцёрскай службы Аляксей Лойка.

Моладзевая прэмія Rada Awards’16 арганізавана Беларускім нацыянальным моладзевым саветам “РАДА” ў гэтым годзе з мэтай адзначэнне маладых людзей і ініцыятыў, якія былі актыўнымі ў сваіх сферах у 2016 годзе, а таксама заахвочванне моладзі да больш актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці. Намінантаў вызначалі партнёрскія арганізацыі “Рады”, якія з’яўляюцца экспертнымі ў сваіх галінах дзейнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства