viasna on patreon

У Светлагорску адбыўся круглы стол па безбар’ерным асяроддзі

2016 2016-12-14T13:11:30+0300 2016-12-14T13:18:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/15497686_1495184013844374_902935910_n.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Круглы стол па безбар'ерным асяроддзі ў Светлагорску

Круглы стол па безбар'ерным асяроддзі ў Светлагорску

13 снежня ў Светлагорску па ініцыятыве Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў адбыўся круглы стол па праблемах стварэння безбар’ернага асяроддзя і выканання сацыяльных стандартаў ў горадзе і раёне. У мерапрыемстве прынялі ўдзел актывісты гэтай арганізацыі, праваабаронца ПЦ “Вясна” Алена Маслюкова, чыноўнікі райвыканкама і прадстаўнікі іншых дзяржаўных устаноў, у тым ліку і з Гомеля.

Асноўнай мэта мерапрыемства было даведацца ў чынавенства, як выконваюцца абяцанні па забеспячэнні безбар’ернага асяроддзя ў Светлагорску, якія былі агучаныя на папярэдняй сустрэчы яшчэ ў 2015 годзе. Больш за тое, у 2016 годзе Беларусь ратыфікавала Канвенцыю па абароне правоў інвалідаў, таму правядзенне круглага стала аказалася своечасовым і актуальным.

Падчас цяперашнего круглага стала актывісты РАІК і праваабаронцы паставілі перад уладамі такія пытанні, як даступнасць для людзей з інваліднасцю ўстаноў медыцыны і адукацыі, транспарта і прыпынкаў, вулічна-дарожнай сеткі, жылля, месцаў грамадзскага карыстання, культуры і спорта.

На сустрэчы былі прадстаўлены вынікі маніторынгу даступнасці гарадскога асяроддзя, які актывісты правялі папярэдне. Падчас маніторынгу было выяўлена, што папярэднія абяцанні ўладаў па забеспячэнні безбар’ернага асяроддзя выкананыя не больш, чым на 25%. Горад, па меркаванні актывістаў, па ранейшаму застаецца закрытым для фізічна аслабленых асоб.

Таксама актывісты РАІК і праваабаронцы выказалі занепакоенасць забеспячэннем безбар’ернага асяроддзя ў восьмым мікрараёне горада, які зараз актыўна будуецца. Нягледзячы на тое, што раён новы, падчас яго праверкі было выяўлена мноства неадпаведнасцей сацыяльным стандартам. Так, у гэтым мікрараёне знаходзяцца самыя высокія бардзюры (месцамі да 22 см), непрыстасаваныя пераходы, пад вялікім углом зробленыя пандусы.

Рэакцыя чыноўнікаў на агучаныя праблемы была станоўчай. Намеснік старшыні райвыканкама Пятроўскі К.В. узяў пад асабісты кантроль шэраг пытанняў, якія абмяркоўваліся на сустрэчы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства