Берасце: інфармацыйная акцыя да Дня правоў чалавека

2016 2016-12-10T11:05:38+0300 2016-12-10T11:11:24+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/img_091220162.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Інфармацыйная акцыя да Дня правоў чалавека ў Берасці 9 снежня 2016 года

Інфармацыйная акцыя да Дня правоў чалавека ў Берасці 9 снежня 2016 года

Праваабаронцы «Берасцейскай Вясны» адзначылі 68-ю гадавіну прыняцця Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека рознымі мерапрыемствамі: правялі круглы стол, прысвечаны апошнім судовым працэсам за ўдзел у несанкцыянаваных масавых акцыях і праву на мірны сход, а таксама раздалі некалькі сотняў спецвыпуску газеты «Народная Воля».

Інфармацыйная акцыя да Дня правоў чалавека ў Берасці 9 снежня 2016 года

Праваабаронца Уладзімер Вялічкін кажа:

“9 снежня праваабаронцы і актывісты раздавалі спецвыпуск газэты “Народная воля” з праваабарончай старонкай „За нашыя і вашыя правы“. Мерапрыемства было прымеркаванае да чарговай гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Мы віншавалі людзей з гэтай нагоды. Шмат хто адгукаўся, і было цікава пачуць ад людзей, што з правамі чалавека ў нашай краіне складанасці».

 Інфармацыйная акцыя да Дня правоў чалавека ў Берасці 9 снежня 2016 года

Брэсцкія праваабаронцы літаральна за адну гадзіну раздалі мінакам, неабыякавым да сваіх правоў, каля паўтысячы спецвыпускаў «Народнай волі». Большасць з іх з цікавасцю прымалі бясплатныя падарункі. Тых, хто адмаўляўся, былі выключэннем.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства