Гародня: выстава выцінанкі Вольгі Бабурынай да Дня правоў чалавека

2016 2016-12-10T09:29:22+0300 2016-12-10T09:35:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vycinanka5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Выстава выцінанкі Вольгі Бабурынай да Дня правоў чалавека ў Гародні.

Выстава выцінанкі Вольгі Бабурынай да Дня правоў чалавека ў Гародні.

У Цэнтры гарадскога жыцця Гародні, па вуліцы Савецкая, 3, адчынілася выстава беларускай выцінанкі аўтарства Вольгі Бабурынай. Як паведамляе "Гарадзенская Вясна", выстава прымеркаваная да міжнароднага Дня правоў чалавека, які ва ўсім свеце адзначаецца 10 снежня.

Мастачка Вольга Бабурына аформіла 30 артыкулаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека выцінанкай. Прапусціўшы праз сябе сэнс гэтага важнага дакуманта аўтарка выкарыстала традыцыйныя беларускія кампазіцыі, у якіх можна адчуць местачковы беларускі спакой.  У  працах ёсць і сумныя вобразы выкананыя ў чырвона-чорных колерах. Як распавядае сама Вольга Бабурына:

- Хацелася прапусціць праз сябе  Дэкларацыю і адчуць як гэта блізка кожнаму чалавеку”.

 

Як адзначыў адзін з арганізатараў выставы праваабаронца Віктар Сазонаў:

- Выстава арганізаваная Праваабарончым цэнтрам “Вясна”, мае праваабарончы характар і ўвогуле гэта проста прыгожае, цудоўнае відовішча.  Таму варта скарыстацца нагодай наведаць яе і убачыць прыгажосць традыцыйнага беларускага сусвету, тым больш гэтыя працы ствараюць натхнёны перадкалядны настрой”

Іншыя мерапрыемствы па адзначэнні Дня правоў чалавека гарадзенскія праваабаронцы запланавалі на 10-га снежня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства