viasna on patreon

Асуджанага да смяротнага пакарання Сяргея Вострыкава наведаў адвакат

2016 2016-12-05T15:42:22+0300 2016-12-05T15:48:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vostrykau-siargej-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Вострыкаў. Фота tut.by

Сяргей Вострыкаў. Фота tut.by

5 снежня адвакат наведаў асуджанага да смяротнага пакарання Сяргея Вострыкава. Ён жывы і па-ранейшаму знаходзіцца ў СІЗА-1 у Мінску.

У апошнія дні лістапада праваабаронцам стала вядома аб прывядзенні ў выкананне трох смяротных прысудаў. 5 лістапада былі расстраляныя Іван Кулеш, Генадзь Якавіцкі і Сяргей Хмялеўскі, і амаль месяц гэты факт ўлады хавалі ад сваякоў і грамадскасці.

Лёс Сяргея Вострыкава да сённяшняга дня быў невядомы. Па наяўнай у праваабаронцаў інфармацыі - ён апошні на дадзены момант, хто застаўся ў камеры смяротнікаў у Беларусі.

Нагадаем, Гомельскі абласны суд вынес смяротны прысуд 33-гадоваму жыхару абласнога цэнтра 19 траўня 2016 года. Сяргей Вострыкаў быў прызнаны вінаватым у двух асобных выпадках згвалтавання і забойства. Вярхоўны суд пакінуў смяротны прысуд у сіле.

Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю па справе Сяргея Вострыкава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства