viasna on patreon

Алег Гулак стаў ляўрэатам новай прэміі «За правы чалавека і вяршэнства права»

2016 2016-12-02T08:19:21+0300 2016-12-02T10:34:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gulak_21.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня БХК Алег Гулак.

Старшыня БХК Алег Гулак.

Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак стаў ляўрэатам франка-германскай прэміі «За правы чалавека і вяршэнства права». Па інфармацыі Радыё Свабода, цырымонія ўзнагароджаньня адбылася 1 сьнежня ў Бэрліне.

Сярод ляўрэатаў прэміі таксама прадстаўнікі шэрагу іншых краін.

З нагоды ўручэньня прэміі ў сумеснай заяве кіраўнікі МЗС Нямеччыны і Францыі Франк-Вальтэр Штайнмаер і Жан-Марк Эро адзначылі:

«Гэтай прэміяй мы шануем людзей, якія зь вялікай самааддачай рашуча выступаюць у абарону іншых. Пры гэтым яны часта паддаюць сябе рызыцы і працуюць у вельмі складаных умовах. Гэтыя жанчыны і мужчыны заслужылі нашу падзяку і падтрымку. Для Германіі і Францыі абарона і прасоўваньне правоў чалавека — цэнтральны элемэнт нашай зьнешнепалітычнай дзейнасьці. Правы чалавека — гэта аснова і неабходная ўмова для міру і справядлівасьці ў нашым сьвеце».

Міністры дадалі, што сёньня павінны «зрабіць усё для таго, каб гэтыя вялікія дасягненьні не аказваліся пад пытаньнем».

 Знак прэміі «За правы чалавека і вяршэнства права»

Лаўрэатамі прэміі таксама сталі Тахміна Рахман (Бангладэш), Марыя ды Пенха (Бразілія), Тун Сарай (Камбоджа), Максіміліен НДА Мбе (Камерун), Беверлі К. Джэйкабс (Канада), Жаклін Мудейна (Чад), Ван Цяолін (Кітай), Монтсеррат Салана Карбоні (Коста Рыка), Суніта Крышнаіт (Індыя), Мэры Лоўлер (Ірландыя), Пьетра Бартала (Італія), Эва Абу Халаве (Іарданія), Сара Белаль (Пакістан) і Валянціна Чараваценка (Расія). Спецыяльная прэмія прысуджана сірыйскай арганізацыі «Белыя каскі».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства