Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2016 2016-11-29T11:17:27+0300 2017-01-25T17:08:02+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: У Беларусі прыведзены ў выкананне смяротны прысуд у дачыненні да Івана Куляша; Каміт ААН па правах чалавека зарэгістраваў індывідуальны зварот праваабаронцы з Баранавічаў Сяргея Гоўшы; Супраць зняволенага праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі распачатая новая крымінальная справа.

“Каментар”: Сілавыя структуры працягваюць аказваць ціск на актывіста незарэгістраванай экалагічнай арганізацыі "Пошуг" Вячаслава Касінерава. Зараз гэта адбываецца ва ўскоснай форме. На допытах іншых актывістаў і паплечнікаў Вячаслава ім задаюць пытанні пра асобу Касінерава і пра ягоную цяперашнюю актыўнасць.

“Час выбараў”: 21 лістапада кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” прадставіла выніковую справаздачу па назіранні за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, якія прайшлі 11 верасня. У справаздачы рэкамендуюцца змены ў выбарчае заканадаўства, якія, на думку назіральнікаў, дазволяць наблізіць беларускія выбары да міжнародных стандартаў, а таксама павысіць узровень даверу да вынікаў выбараў з боку грамадзянаў і міжнароднай супольнасці.

 “Падзея”:  На мінулым тыдні ў межах міжнароднай кампаніі “16 дзён супраць гендэрнага гвалту” «Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын - Яе правы» падвёў вынікі сваёй паўгадавой дзейнасці. Сузаснавальніцы праваабарончай арганізацыі Аляксандра Дзікан і Лілія Воліна распавялі пра праблемы, з якімі розныя жанчыны звярнуліся ў Цэнтр за час яго працы.

У музычных паўзах – кампазіцыі з новага альбому Кацярыны Ваданосавай “Міфатворчасць”.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства