viasna on patreon

Уладзімір Кондрусь хацеў парэзаць сабе рукі ў залі суда Фота Дапоўнена

2016 2016-11-16T10:59:32+0300 2016-11-16T15:43:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kondrus-sud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота "Нашай Нівы".

Фота "Нашай Нівы".

16 лістапада ў 10.30 пачаўся разгляд справы ў судзе Маскоўскага раёна г. Мінска ў дачыненні да Уладзіміра Кондруся. Яго вінавацяць па ч.1 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса «Масавыя беспарадкі» за ўдзел у масавых беспарадках 19 снежня 2010 года.

Крымінальная справа складаецца з дзесяці тамоў. Судзіць Святлана Бандарэнка. Дзяржаўным абвінаваўцам выступае Герасімовіч.

sud_kondrus_16.11.2016_2.jpg
Дзяржаўны абвінаваўца па справе Уладзіміра Кондруся

На ўваходзе ўсіх асабіста даглядалі і прасілі прайсці праз металічную рамку. У залі суда прысутнічаюць сваякі Уладзіміра Кондруся, былыя палітзняволеныя Мікалай Статкевіч, Павел Севярынец, Эдуард Пальчыс, праваабаронца Валянцін Стэфановіч і шмат журналістаў. Таксама прысутнічаюць прадстаўнікі дыпмісій: амбасадаў ЗША і Вялікабрытаніі, прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі.

Сваякі Уладзіміра Кондруся
Сваякі Уладзіміра Кондруся

Як толькі Уладзіміра Кондруся прывялі ў залю, ён лёг на падлогу. Суддзя абвясціла перапынак, выклікалі хуткаю. Бацька падсуднага адзначае, што ў апошніх лістах ён не скардзіўся на стан здароўя.

sud_kondrus_16.11.2016_3.jpg
Уладзімір Кондрусь у залі суда

Павел Севярынец звярнуўся да супрацоўнікаў міліцыі: "Каму вы служыце? Палова беларускага народу ужо ляжыць!" А ў адказ - цішыня. 

Мікалай Статкевіч упрошвае Кондруся легчы на лаўку, бо на падлозе халодна. Кондрусь маучыць. Суддзя вянулася, пытаецца ці сапраўды яму плоха, адвакат адказвае, што Кондрусь пад медычным назіраннем. Чакаюць хуткую дапамогу. Усіх прысутных папрасілі выйсці з залі.

"Уладзімір Кондрусь адмаўляецца ўдзельнічаць у працэсе ў знак пратэсту. І верагодна ён адмовіцца ад дачы паказанняў, на што мае права. Але я думаю, што ён адмовіцца і ад камунікацыі ў працэсе ў прынцыпе. Таму тут магчыма, што справа будзе слухацца без яго, бо Святлана Бандарэнка можа выдаліць яго з залі за непавагу да суда", - каментуе сітуацыю Валянцін Стэфановіч.

Пасля агляду супрацоўнікамі хуткай дапамогі, вызначана, што стан яго здароўя задавальняючы, працэс працягваецца. Уладзімір Кондрусь ізноў лёг на падлогу ў залі суда, суддзя робіць яму заўвагу.

Невядома якім чынам, але Уладзімір Кондрусь хацеў парэзаць сабе вены. Адбылося гэта ў той момант, калі суддзя хацела вырашыць пытанне аб магчымасці працягнення працэсу ў адсутнасць абвінавачанага, паколькі Уладзімір Кондрусь адмаўляўся ўставаць і камунікаваць з судом.

У залі суда падняўся вэрхал, усіх прысутных выдаляюць, бацькі крычаць і плачуць. Міліцыянты аглядаюць рукі Уладзімру Кондрусю, медыкаў няма.

Пасля падсуднага вывелі з залі суда, яго аглядзелі медыкі. Міліцыянты сцвярждаюць, што яго жыццю нічога не пагражае. У працэсе ізноў абвешчаны перапынак.

Працэс працягнулі, суд прыняў рашэнне Уладзіміра Кондруся выдаліць з залі суда за парушэнне парадку. Акрамя таго, суд аб'явіў перапынак для прыняцця рашэння аб прызначэнні стацыянарнай судова-псіхіятрычнай экспертызе ў дачыненні да абвінавачанага.

Суд выносіць пастанаву аб прызначэнні Уладзіміру Кондрусю судовай стацыянарнай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, па завяршэнні якой працягнуць судовую справу, паколькі ў суда ўзніклі сумненні аб псіхічным стане абвінавачанага з-за спробы суіцыду ў залі суда.

“Быў пастаўлены шэраг пытанняў да экспертаў, і гэта азначае, што зараз будзе перапынак у працэсе да атрымання вынікаў экспертызы. Можа гэта зойме месяц, а можа трошкі менш. Трэба сказаць, што ў справе ўжо ёсць вынікі адной экспертызы, таму што звычайна яе праводзяць на этапе папярэдняга следства. Але ў выніку таго, што сёння адбылося ў працэсе, суддзя вырашыла прызначыць яшчэ адну экспертызу”, - пракаментаваў рашэнне суда Валянцін Стэфановіч.

Бацькі Уладзіміра Кондруся
Бацькі Уладзіміра Кондруся выступаюць у судзе сведкамі.

Нагадаем, жыхар пасёлка Рудзенск Уладзімір Кондрусь 1977 года нараджэння быў узяты пад варту 14 чэрвеня ў межах папярэдняга расследавання за яго меркаваны ўдзел у падзеях каля Дома ўрада падчас выбараў прэзідэнта ў 2010 годзе. Ён абвінавачваецца па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса «Масавыя беспарадкі», па якім у 2011 годзе было асуджана 49 чалавек, многія з пазбаўленнем волі на розныя тэрміны. На час следства ён утрымліваецца ў СІЗА №1 г. Мінска.

Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Уладзіміра Кондруся палітычным зняволеным і патрабуе ад уладаў спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яго і неадкладнага вызвалення з-пад варты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства