Беларускія праваабаронцы ў Чаркасах: пошук магчымасцяў для супрацы

2016 2016-11-14T13:33:44+0300 2016-11-14T15:09:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charkasy-2016-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік «Офісу па правах інвалідаў»  Сяргей Драздоўскі распавядае калегам з Украіны пра беларускі вопыт

Кіраўнік «Офісу па правах інвалідаў» Сяргей Драздоўскі распавядае калегам з Украіны пра беларускі вопыт

Візіт прадстаўнікоў ПЦ “Вясна” і абаронцаў правоў людзей з інваліднасцю з «Офісу па правах інвалідаў»  да сваіх калег у Чаркасах (Україна) праходзіў з 10 па 12 лістапада. Мерапрыемства было арганізаванае ў межах сумеснага беларуска-украінскага праекта па правядзенні адвакацыйных кампаній.

Грамадзкія дзеячы з Беларусі знаёміліся з працай праваабарончых ды іншых грамадзкіх арганізацый Чаркашчыны, а таксама распавядалі пра сваю дзейнасць у Беларусі. Пад час сустрэчы з кіраўніком Чаркасскай абласной арганізацыі выбаршчыкаў Максімам Міхлікам абмяркоўваліся пытанні выбараў ва Украіне і Беларусі, вялася размова пра ўзаемаадносіны грамадзкіх арганізацый з уладамі ў абедзьвух краінах.  Міхлік распавёў пра дасягненні і складанасці дзейнасці іх арганізацыі.

Беларускія праваабаронцы мелі магчымасць прысутнічаць на пасяджэнні стратэгічнага камітэта Чаркаскага гарсавета. У склад камітэта ўваходзяць не толькі гарадзкія чыноўнікі, але і прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый Чаркас. На пасяджэннях гэтага камітэта распрацоўваецца стратэгічны план развіцця Чаркас ажно да 2030 года. Гэта дае мажліваць ГА, такім як “Маладая Чаркашчына”, “Промолодзь”, “Агенцыя стратэгічных даследванняў”, дэпутатам Чаркаскай гарадской рады і прадстаўнікам дэпартамента эканомікі і развіцця ўносіць свае прапановы, каардынаваць сумесную дзейнасць і прасоўваць свае ідэі. Інфармацыя пра вынікі пасяджэнняў  даступная кожнаму жыхару горада, бо размяшчаецца на адкрытай пляцоўцы сайта гарадской рады. Дарэчы, жыхары горада таксама маюць мажлівасць па сайце пакідаць свае прапановы.

Прадстаўніца  КМГО “Молода Черкащина” Таццяна Кавальчук распавяла пра асноўныя накірункі дзейнасці сваёй арганізацыі. Адной з найскладанейшых для сябраў арганізацыі зараз з’яўляецца праблема звязаная з адсутнасцю безбар’ернага асяродку і даступнасці горада Чаркасы. Сябры арганізацыі актыўна працуюць над стварэннем даступнасці  горада для розных катэгорый жыхароў і вядуць канструктыўны дыялог з мясцовымі ўладамі. 

З мэтаю азнаямлення з сутнасцю праблемы, для пашырэння ведаў не толькі у галіне стварэння безбар’ернага асяродку, але і ў накірунку абароны правоў людзей з абмежаванымі магчымасцямі быў  арганізаваны сумесны трэнінг для беларускіх і украінскіх праваабаронцаў. Праводзіў трэнінг вядомы юрыст, актыўны абаронца людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Беларусі, кіраўнік «Офісу па правах інвалідаў»  Сяргей Драздоўскі. Тэмай трэнінгу “Універсальны дызайн: як зрабіць горад даступным і зручным для ўсіх” цікавіліся як украінскі, так і беларускі бок. У трэнінгу ўдзельнічалі прадстаўнікі грамадскай моладзевай арганізацыі, якая  займаецца абаронай правоў людзей з  інваліднасцю і арганізацыі, якая займаецца абаронай правоў людзей сталага веку.

Рэгіянальная каардынатарка па сувязях з грамадскасцю ўпаўнаважанага Вярхоўнага Савета Украіны па правах чалавека ў Чаркаскай вобласці распавяла пра тое, што робіцца мясцовымі ўладамі па стварэнні безбар’ернага асяродку ў Чаркасах. Трэнінг пачаўся з актыўнай гульні. Прысутныя былі падзеленыя на невялікія групы, якім было прапанавана ацаніць уваходныя дзеры ў канферэнц-залу з пункту гледжання інваліда-вазочніка, чалавека з абмежаваным зрокам, з абмежаваным слыхам, нямога, маці з вазочкам дый інш. На прыкладзе гэтай гульні Сяргей Драздоўскі дакладна давёў да удзельнікаў трэнінгу адну простую рэч – безбар’ерны асяродак і даступнасьць не адно і тое ж. Можна стварыць пандусы да кожнага будынку, але калі яны не зробленыя па стандартах, альбо будынкі ўнутры маюць прыступкі і не маюць пад’ёмных механізмаў, высілкі становяцца бессэнсоўнымі.

Трэнінг па праблемах людзей з абмежаванамі магчымасцямі ў Чаркасах.
Трэнінг па праблемах людзей з абмежаванамі магчымасцямі ў Чаркасах.

Стратэгія даступнасці, накіраваная на тое, каб праектуемые кампаненты любога асяродку, камунікацый, інфармацыйных тэхналогій і паслуг, былі аднолькава даступныя і зразумелыя ўсім і адпавядалі патрабаванням агульнага карыстання. Менавіта таму,  забеспячэнне даступнасці – справа калектыўная. У ёй павінны ўдзельнічаць не толькі ўлады, але і грамадская супольнасць. А універсальны дызайн не мае свайго завяршэння, лічыць  Драздоўскі. Былі адзначаны поспехі Беларусі ў гэтай сфере. І, як не парадаксальна гучыць, але дапамагае ствараць і пашыраць даступнась адміністратыўны ціск. Беларусь ў стварэнні даступнасці прасунулася значна далей, чым Літва, Расія і Україна, дзякуючы жорсткім нормам заканадаўства. Галоўнай праблемай стварэння даступнага асяродка, лічыць Сяргей Драздоўскі,  з’яўляюцца цяжкасці разумення самой даступнасці. Таму і варта ладзіць адукацыйныя трэнінгі для розных катэгорый насельніцтва.

Пасля заканчэння трэнінгу, праваабаронцы з Беларусі і Украіны пратэставалі шэраг будынкаў на прадмет даступнасці. Такім чынам, на ўласным досведзе яшчэ раз упэўніліся ў тым, што безбар’ернасць і даступнась справы розныя. Працаваць ў гэтым накірунку і украінскаму, і беларускаму грамадзтву прыйдзецца яшчэ доўга.

Яшчэ адна сустрэча прадстаўнікоў беларускай дэлегацыі адбылася з кіраўніком праваабарончай групы ГА “Валанцёр Чаркашчыны”, каардынатарам “Украінскага Хельсінскага камітэта” ў Чаркасах Тарасам Шчарбацюком. Размова вялася пра складанасці, з якімі зараз сутыкаецца іх арганізацыя. Гэта і праблемы абароны правоў удзельнікаў АТО, якія знаходзяцца ў зняволенні, і праблемы адукацыі ў галіне правоў чалавека як дарослых людзей, так і падлеткаў. Былі выказаныя прапановы супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навучання правам чалавека.

 Прадстаўнікі беларускай дэлегацыі на запісе праграмы “Адкрытая размова”.

Чаркаская рэгіянальная дырэкцыя філіі Нацыянальнай тэлекампаніі Украіны запрасіла беларускіх  праваабаронцаў для запісу праграмы “Адкрытая размова” на тэлеканале “Рось”. Украінскіх журналістаў цікавіла ўсё, што тычыцца Беларусі:  узровень жыцця,  праблема правоў людзей, праблема даступнасці, беларуская адукацы і медыцына, беларускія дарогі і славутая на весь свет чысціня вуліц.

Кола пытанняў, якія цікавілі праваабаронцаў з Беларусі, ахоплівала не толькі пытанні даступнасці, але і экалагічныя праблемы і магчымасці супрацоўніцтва ў гэтай галіне. Вельмі грунтоўнай і карыснай аказалася сустрэча з кіраўніцай Чаркаскай абласной экалагічнай грамадскай рады, сябрам грамадзскай рады пры Чаркаскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі спадарыняй Наталляй Фаміной. Адной з кропак супрацы называліся праблемы, якія можа патэнцыйна стварыць завод беленай цэлюлозы, што будуецца зараз ў беларускім Светлагорску, паколькі праблемы будуць тычыцца не толькі беларускай экалогіі, але і чысціні вод Дняпра, асноўнай воднай артэрыі Украіны, ваду якой украінцы выкарыстоўваюць у тым ліку і як пітную. Такія пагрозы непакояць украінскіх эколагаў. Менавіта таму, яны выказалі зацікаўленась у сумесных праектах.

Па выніках трохдзённага візіту беларускія праваабаронцы адзначылі, што абмен вопытам быў карысным для абодвух бакоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства