viasna on patreon

Назіральніка з Воршы аштрафавалі «за хуліганства на выбарчым участку»

2016 2016-11-11T08:59:22+0300 2016-11-11T09:03:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_orshy.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд над назіральнікам ад  партыі БНФ Віталем Паўлавым распачаўся 12 кастрычніка, і роўна праз месяц скончыўся штрафам у дзве базавыя велічыні.

Суддзя Аршанскага суду Іна Кохава прызнала Паўлава вінаватым у дробным хуліганстве паводле падзеяў 11 верасня. Як паведамляе Радыё “Свабода”, , заяву ў міліцыю на нібыта супрацьпраўныя дзеянні назіральніка напісала былая старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Наталля Вайцаховіч, дырэктарка сярэдняй школы № 5, дзе знаходзіўся выбарчы ўчастак № 16.

Паводле Віталя Паўлава, ён прыйшоў на ўчастак у якасці назіральніка прыкладна за паўгадзіны да сканчэння галасавання. І зрабіў заўвагу старшыні камісіі, калі яна пасадзіла чальцоў камісіі за падлік галасоў такім чынам, што назіральнікі нічога не маглі ўбачыць.

“Вайцаховіч ўвесь час пагражала, што выдаліць мяне з участка за заўвагі, але нічога такога ня здарылася — я спакойна пайшоў дадому, калі бюлетэні павезлі здаваць у выканкам» - кажа Паўлаў.

На наступны дзень Віталь Паўлаў быў затрыманы міліцыяй, калі ішоў на аршанскі чыгуначны вакзал, каб ехаць у Менск на акцыю пратэсту. Два міліцыянты, Валянцін Межусь і Руслан Папко, пад пагрозай сілы змусілі актывіста сесці ў міліцэйскую машыну і адвезлі ў пастарунак. Там яго двойчы абшукалі і зьмясцілі ў камэру часовага ўтрымання, а потым паказалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні паводле артыкулу 17.1 КаАП «Дробнае хуліганства».

Як высветлілася, папярэднім вечарам, падчас здачы бюлетэняў, Наталля Вайцаховіч вырашыла пакараць назіральніка. І там жа ў райвыканкаме напісала заяву ў міліцыю. Віталь Паўлаў не прызнаў факту хуліганства.

Суддзя прызнала актывіста вінаватым у правапарушэнні, абапіраючыся на словы заяўніцы і сведкі, падначаленай ёй па працы. І не звярнула ўвагі на тое, што зазначыў спадар Паўлаў адносна недакладна складзенага пратаколу: там, прыкладам, не ўказаны ні месца, ні час здзяйсьнення правапарушэння, няма прозвішчаў сведак.

Віталь Паўлаў гаворыць, што абскарджваць судовае рашэнне ня будзе, бо ня мае даверу да Віцебскага абласнога суду, які ніводнага разу не падтрымаў ягоныя скаргі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства