viasna on patreon

У межах “Тыдня студэнта” адчыніць свае дзверы Жывая бібліятэка

2016 2016-11-08T12:17:45+0300 2016-11-08T12:22:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zb_afisha_12.11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Што Вас чакае? Сустрэча з Іншым. Іншы - чалавек з незвычайным лёсам, жыццёвай філасофіяй або рэдкай прафесіяй, гатовы разбурыць некаторыя стэрэатыпы ў Вашай галаве.

Як гэта будзе? Вы прыйдзеце да нас і, з дзясятка заяўленых у каталогу, вылучыце цікавыя для Вас Кнігі. Падчас 30-хвіліннай сесіі з яшчэ 6-8 Чытачамі зможаце паслухаць жыццёвую гісторыю Кнігі і задаць усе пытанні, якія Вас цікавяць і хвалююць. Мерапрыемства будзе доўжыцца 4 гадзіны, таму Вы зможаце прачытаць больш за 5 Кніг, а можаце - спыніцца і на адной. 

Навошта? Ня гледзячы на тое, што часы мяняюцца, разам з імі часта зусім не мяняюцца стэрэатыпы. Людзі становяцца больш адкрытымі, больш смелымі, але пазбавіцца ад такога феномену, як стэрэатыпы, цалкам не могуць. Таму мы запрашаем вас навучыцца слухаць і паспрабаваць пачуць Іншых, каб лепш зразумець не толькі іх, але і сябе, і гэты сусвет.

Дзе? Корпус 8 (прашп. Машэрава, 9)

Калі? 12 лістапада 13:00 - 17:00

Кошт? Бясплатна. Трэба толькі запісацца вось тут.

Што ж такое Жывая бібліятэка? Гэта фармат, які накіраваны на барацьбу са стэрэатыпамі. У нас у якасці Кніг выступаюць жывыя людзі, а працэс чытання ўяўляе сабой размову. У адрозненне ад звычайнай бібліятэкі:

- у нас можа быць шумна;

- нашыя Кнігі заўсёды для Вас адкрытыя і ў час непаразумення гатовы адказаць на вашыя пытанні;

- у нас няма цэнзуры. Можаце быць гатовыя да 100% шчырасці і адкрытасці.

Жывая бібліятэка будзе праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library. Арганізатар Жывых бібліятэк ў Беларусі МПГ «Студэнцкая Рада».

Інфармацыйны партнёр Жывых бібліятэк у Беларусі «Беларусский журнал».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства