Прысуд па справе Эдуарда Пальчыса абвесцяць публічна а 10-й раніцы 28 кастрычніка

2016 2016-10-27T13:18:20+0300 2016-10-27T13:22:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/palchys.jpg
Эдуард Пальчыс.

Эдуард Пальчыс.

Абвяшчэнне прысуду, нават калі справа разглядалася ў закрытым працэсе, адбываецца публічна. Пра гэта прэс-службе ГА "БАЖ" паведаміла памочнік старшыні Мінскага гарадскога суда Анастасія Шыльвяш. Прысутнічаць на абвяшчэнні прысуду можа любы паўнагадовы грамадзянін.

Прысуд па справе Эдуарда Пальчыса абвесцяць у пятніцу, 28 кастрычніка, а 10-й раніцы. Адрас Мінскага гарадскога суда: г. Мінск, вул. Дуніна-Марцінкевіча 1-3 (ст. м. Спартыўная).

Пальчыс абвінавачваецца ў распальванні варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама ў вырабе і распаўсюджванні парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару (арт. 343 КК).

Пракурор запатрабаваў для Эдуарда Пальчыса 3,5 года зняволення.

Праваабаронцы прызналі 25-гадовага Эдуарда Пальчыса палітвязнем.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства