HUMRA і АБФ запускаюць майстэрню для асветнікаў ў галіне правоў чалавека ў Мінску

2016 2016-10-27T11:41:07+0300 2016-10-27T11:45:02+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hurma-belarus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Новая асветніцкая праграма стартуе ў Беларусі: 31 кастрычніка адбудзецца адкрыццё «Майстэрні HUMRA».

Майстэрня HUMRA - гэта прастора, дзе ўдзельнікі змогуць:

  • атрымаць паглыбленыя веды аб канцэпцыі правоў чалавека,
  • распрацаваць уласныя методыкі працы з прафесійнай і аматарскай адукацыйнай анімацыяй,
  • папрактыкавацца ў правядзенні заняткаў і дыскусій з моладдзю,
  • развіць навыкі трэнера нефармальнай адукацыі.

Першы занятак майстэрні пройдзе 31 кастрычніка а 18.30, наступныя сустрэчы будуць праходзіць па нядзелях у 14:00. Работа майстэрні мяркуе поўны ўдзел кожнага зацікаўленага на працягу 7 тыдняў. Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету да 30 кастрычніка. Месца правядзення арганізатары паведамяць ўдзельнікам у лісце-запрашэнні.

HUMRA (Human Rights Animation) - міжнародны культурна-асветніцкі праект, у рамках якога створаны анімацыйны серыял аб правах чалавека і калекцыя аматарскіх мультфільмаў. Таксама вядзецца паглыбленая праца над канцэпцыяй правоў чалавека і метадычная распрацоўка заняткаў на аснове адукацыйных мультфільмаў.

АБФ (Актыўным Быць Файна) - першая ў Беларусі арганізацыя сучаснай народнай адукацыі. Асноўным метадам дзейнасці АБФ з'яўляюцца «шведскія» гурткі. Галоўны іх прынцып: роўны навучае роўнага. Дэвіз арганізацыі - «Навучаючы іншых, вучымся ў іх» - адлюстроўвае асноўны прынцып дзейнасці АБФ.

Для атрымання дадатковай інфармацыі вы можаце звяртацца па адрасе: humra.belarus@gmail.com

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства