viasna on patreon

Кінапрагляд па тэме смяротнага пакарання ў Прасторы "ЦЭХ"

2016 2016-10-19T11:40:57+0300 2016-10-19T11:45:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bel.zhdh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Валантэрская Служба “Вясны” запрашае на прагляд і абмеркаванне фільма “Жыццё Дэвіда Гейла” (2003), які закранае пытанні і праблемы вакол смяротнага пакарання. Прагляд адбудзецца 21 кастрычніка (пятніца) у Прасторы “ЦЭХ” (вул. Кастрычніцкая, 16). Пачатак - 18:20. 

Фільм, які прапануецца да прагляду, - дэтэктыўная драма пра самаахвяраванне дзеля перамогі над несправядлівасцю правасуддзя.

Смяротнае пакаранне ў сучасным свеце сталася выклікам гуманізму, бо яшчэ не ўсе дзяржавы адмовіліся ад такой меры пераследу за злачынствы. Дыскусія на мяжы эмацыйнага і рацыянальнага ўспрыняцця праблемы – задача на гэты пятнічны вечар. 

Шчыра запрашаюцца ўсе жадаючыя!

Уваход вольны. Кава гарантаваная! 

За любымі удакладненнямі можна звяртацца на help@spring96.org.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства