viasna on patreon

Зміцер Паліенка вызвалены з-пад варты ў залі суда. Прысуд адтэрмінаваны на два гады Відэа Дапоўнена

2016 2016-10-12T14:18:18+0300 2016-12-27T12:18:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palienka-prysud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Паліенка.

Зміцер Паліенка.

12 кастрычніка  ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска абвешчаны прысуд актывісту, удзельніку велапрабегу “Крытычная маса” Зміцеру Паліенку.

Суддзя Есьман прызнаў яго вінаватым па арт.  арт.364 Крымінальнага кодэкса РБ «Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў», і пакараў пазбаўленнем волі на 1 год, а таксама па ч.2 арт.343 КК РБ «Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару», - пакаранне 2 гады.

У сукупнасці – прызначыць пакаранне на 2 гады зняволення з адтэрміноўкай на 2 гады, вызваліўшы з-пад варты, а таксама прызначыць яму прымусовае лячэнне ад алкагалізму. Ён выпушчаны з-пад варты ў залі суда.

Такога пакарання прасіў дзяржаўны абвінаваўца, пракурор Алег Юркевіч

Юрыст Праваабарончага цэнтра «Вясна» Павел Сапелка, які ўважліва адсочваў ход разгляду крымінальнай справы Зміцера Паліенкі ў судзе, адзначае несур’ёзнасць прадстаўленых у судзе доказаў:

– Выступленне пракурора, які падтрымліваў абвінавачванне ў судзе ярка адлюстравала адсутнасць дастатковых і пераканаўчых доказаў па крымінальнай справе. Іх не было ні ў частцы інкрымінаванага гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі, ні ў частцы распаўсюду парнаграфічных матэрыялаў у інтэрнэце.

Я па-ранейшаму упэўнены што пераслед актывіста быў цалкам звязаны з ажыццяўленнем ім сваіх  грамадзянскіх і палітычных правоў.

Праваабаронца ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч у адзначыў, што ацэнкі дадзенай крымінальная справы з боку праваабаронцаў засталіся нязменнымі.

– Мы лічым, што прадстаўнікі ўладаў, замест таго, каб выканаць свае пазітыўныя абавязацельствы па забеспячэнню свабоды мірных сходаў, якую рэалізоўваў Паліенка і іншыя ўдзельнікі акцыі “Крытычная маса”, з ужываннем непрапарцыйнага гвалту затрымалі ўдзельнікаў акцыі, некаторых збілі пад час і пасля затрымання.

У сувязі з гэтым мы лічым, што пераслед Зміцера Паліенкі  наўпрост звязаны з рэалізацыяй гарантаваных яму канстытуцыйных правоў і свабод.

Мы ўсцешаныя стрыманасцю, якую праявілі ўлады ў дачыненні да Паліенкі, і прысудам, не звязаным з пазбаўленнем волі. Тым не меней, гэты прысуд падкрэслівае неабходнасць правядзення прававых рэформ заканадаўства, якое рэгулюе рэалізацыю канстытуцыйных правоў, у тым ліку і на свабоду мірных сходаў, гарантаваных усім грамадзянам Беларусі.

Пад следствам і ў чаканні судовага працэсу Зміцер Паліенка правёў за кратамі 5 месяцаў.

Больш падрабязна пра судовы працэс:  Суд над Паліенкам: непераканаўчыя доказы і апладысменты ў зале

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства