У Кіеве адбыўся круглы стол па правах дзяцей-сірот з удзелам беларускіх праваабаронцаў

2016 2016-10-12T11:24:02+0300 2016-10-12T15:54:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/14642659_1121214011307510_899135643_n.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Украінскія і беларускія праваабаронцы працягваюць кампанію па рэалізацыі правоў дзяцей-сірот

Украінскія і беларускія праваабаронцы працягваюць кампанію па рэалізацыі правоў дзяцей-сірот

11 кастрычніка ў Кіеве адбыўся круглы стол па пытаннях рэалізацыі правоў дзяцей-сірот, дзяцей, пазбаўленых апекі бацькоў і асобаў з іх ліку на жыллё. Круглы стол быў арганізаваны  Грамадскім саюзам "Альянс па абароне правоў дзяцей" (Адэса, Украіна) і Праваабарончым цэнтрам “Вясна” у межах сумеснай адвакацыйнай кампаніі

Акрамя гэтых арганізацый на круглым стале прысутнічалі прадстаўнікі Міністэрства сацыяльнай палітыкі Украіны, Кіеўскай дзяржаўнай адміністрацыі, а таксама прадстаўнікі іншых украінскіх  грамадскіх арганізацый, такіх як  "Вока справядлівасці" (Мікалаеў), "МАРТ" (Чарнігаў), “Харкаўскі альянс па абароне правоў дзяцей”. 

У межах мерапрыемства прынятая Рэзалюцыя круглага стала, у якой утрымліваюцца рэкамендацыі па стварэнні Украінскай дзяржаўнай нацыянальнай праграмы па забеспячэнню дзяцей-сірот жыллём, а таксама па стварэнні працоўнай групы дзеля распрацоўкі дадзенай праграмы пры Міністэрстве сацыяльнай палітыкі Украіны. 

Згодна з дзеючым украінскім заканадаўствам, дзяржава павінна на бясплатнай аснове даць сіротам жыллё, але ў рэальнасці, па дасягненню 23 гадоў, яны фактычна трапляюць на вуліцу. На дадзены момант ва Украіне колькасць дзяцей-сірот і дзяцей, пазбаўленых бацькоўскай апекі, асоб з іх ліку, якія патрабуюць забеспячэння жыллём скаладае 23 667 асоб (32,3% ад агульнай колькасці дзяцей-сірот, дзяцей пазбаўленых бацькоўскай апекі і асоб з іх ліку). 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства