viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2016 2016-10-04T11:56:13+0300 2018-01-30T17:27:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: Сын вядомага бабруйскага блогера Алега Жалнова Аляксей Мілюкоў асуджаны на 1 год калоніі строгага рэжыму; У Праваабарончы цэнтр “Вясна” звярнулася па дапамогу маці жыхара Слуцку Ігара Барбашынскага, які 20 верасня раптоўна памёр ў Жодзінскай турме №8; 29 верасня судовыя выканаўцы вынеслі рэчы са здымнай кватэры актывістаў Юліі Сцяпанавай і Алеся Макаева; Блогер Эдуард Пальчыс пераведзены з жодзінскай турмы ў Мінск у СІЗА на Валадарскага.

“Падзея”: З 5 па 10 кастрычніка, напярэдадні сусветнага дня барацьбы за адмену смяротнага пакарання, ў Беларусі адбудзецца тыдзень супраць смяротнага пакарання. У яго межах плануецца правесці шэраг тэматычных мерапрыемстваў, сярод якіх прэзентацыя даклада аб сітуацыі са смяротным пакараннем у Беларусі, фотавыставы і рок-канцэрт. Падрабязна пра плануемые мерапрыемствы распавядае каарданатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда.

 “Каментар”: Сітуацыя вакол Беларускай атамнай станцыі з цягам часу становіцца ўсё больш небяспечнай. Апошнія падзеі, такія як падзенне корпуса рэактара, некалькі смерцяў рабочых падчас працы, а таксама сістэматычныя парушэнні тэхнікі бяспекі на будоўлі, выклікаюць пытанні наконт мэтазгоднасці яе будаўніцтва. У межах круглага стала, які адбыўся на Мядзельшчыне, пра сітуацыю на Астравецкай АЭС распавялі палітык Мікалай Уласевіч і эколаг Таццяна Новікава.

У музычных паўзах – кампазіцыі рок-гуртоў, якія 8 кастрычніка прымуць удзел у канцэрце ў падтрымку ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў нашай краіне.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2016-10-04_Hanna_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства