Анонс мерапрыемстваў Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

2016 2016-10-03T18:09:00+0300 2016-10-04T10:54:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dp_photo2016.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 5 па 10 кастрычніка праваабаронцы праводзяць Тыдзень супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, мерапрыемствы якога адбудуцца не толькі ўнутры краіны, але і ў замежжы.   

Арганізатарам штогадовага Тыдня з’яўляецца кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”. 

Асноўная праграма Тыдня

5 кастрычніка ў Мінску адбудзецца прэзентацыя даклада “Смяротнае пакаранне ў Беларусі: забойства на (не)законных падставах”, падрыхтаванага Праваабарончым цэнтрам “Вясна” і Міжнароднай федэрацыяй за правы чалавека (FIDH). (Памяшканне Прэс-клуба, г.Мінск, вул. Веры Харужай, 3-601. Пачатак – 11.00).

7 – 9 кастрычніка ў Коўне актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” возьмуць удзел у працы VI Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі.   

8 кастрычніка ў Мінску адбудзецца канцэрт “Рок за жыццё” з удзелам гуртоў, якія падтрымліваюць ідэю адмены смяротнага пакарання ў краіне. (Клуб Re:Public, г.Мінск, вул. Прытыцкага, 62 (ст.м. Кунцаўшчына). Пачатак - 17.30).

9 кастрычніка ў Магілёве з адкрытай лекцыяй выступіць вядомая абаліцыяністка, заснавальніца ўзбекскай арганізацыі “Маці супраць смяротнага пакарання і катаванняў” Тамара Чыкунова, якая лічыць сваёй галоўнай задачай адмену смяротнага пакарання ва ўсім постсавецкім рэгіёне. (Грамадскі цэнтр “Кола”, завулак Чкалава, 16. Пачатак - 16.30).

9 – 10 кастрычніка ў сталіцы і іншых гарадах Беларусі таксама пройдуць інфармацыйныя акцыі, тэматычныя выставы, прымеркаваныя да Сусветнага Дня супраць смяротнага пакарання, які сёлета будзе адзначацца ўжо 14-ы раз.


Беларусь — апошняя краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды. Кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” распачалася ў 2009 годзе з мэтай спынення гэтага антыгуманнага віду пакарання і далучэння нашай краіны да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства