viasna on patreon

Справа кожнага? Выстава "СалідАРТнасць" у Гомелі, Мінску і Магілёве

2016 2016-09-28T17:05:52+0300 2016-09-28T17:09:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/solidartnost.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Моладзевая Праваабарончая Група-Беларусь (МПГ-Беларусь) арганізоўвае выставу аб тым, што правы чалавека - пра кожнага з нас, а арт-мова - той інструмент, які нават без спецыяльных навыкаў дапамагае трансляваць нешта важнае. І не абавязкова быць прызнаным мастаком, каб мяняць свет вакол.

МПГ-Беларусь правяла шэраг адукацыйных мерапрыемстваў, дзе маладыя людзі розных сфер дзейнасці працавалі над складанымі, часта табуіраванымі тэмамі ў нашым грамадстве. Працы, якія вы ўбачыце на гэтай выставе, - гэта творчая рэфлексія, з дапамогай якой актывісты выказалі сваю салідарнасць, сваю нязгоду і свой боль. Тэмы адукацыі, самаразвіцця, недыскрымінацыі, салідарнасці, міратворчасці і імкнення да справядлівасці сталі ключавымі кропкамі адліку творчага імпульсу.

solidartnost.jpg

Акрамя таго, выставачныя візуальныя працы будуць сумешчаны з праглядам тэматычных ролікаў і дыскусіяй, дзе мы будзем шукаць адказ на пытанне "Ці можа творчасць змяняць свет".

І так, ўбачыць работы і прыняць удзел у дыскусіі вы можаце:

  • у Гомелі выстава адкрыецца ў Бізнес-цэнтр "Пушкін Плаза" па адрасе Пушкіна, 2, 3 паверх, к.6 30 га верасня (пятніца), відэапрагляд запускаем з 18:30.
  • у Мінску выстава плануецца ў офісе па адрасе вул.Варанянскага 50/4-к.221 (2і паверх) - 2 кастрычніка (нядзеля) з 16:00.
  • Магілёў можа пазнаёміцца з выставай у цэнтры "Кола" (зав.Чкалава, 16) - 8 кастрычніка (субота) з кінапраглядамі ў 16:00.

Уваход вольны!

Сустрэча ў facebook і Вконтакте

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства