Праваабаронцаў у Кыргызстане пераследуюць за ўдзел у Канферэнцыі АБСЕ

2016 2016-09-27T14:54:20+0300 2016-09-27T15:40:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aziza-abdurasulova_tolekan-ismailova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Азіза Абдурасулава і Талекан Ісмаілава

Азіза Абдурасулава і Талекан Ісмаілава

Сябры Міжнароднай Платформы «Грамадзянская Салідарнасць», іншыя праваабарончыя НДА і праваабаронцы вельмі заклапочаныя пагрозамі ў адрас вядучых кыргызскіх праваабаронцаў Талекан Ісмаілавай і Азізы Абдурасулавай у сувязі з іх удзелам у Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні і заклікаюць да прыняцця неадкладных і эфектыўных мераў для забеспячэння іх бяспекі.

20 верасня 2016 года ў Варшаве на Рабочай сесіі Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні «Міжнародныя пакты па правах чалавека і іх важнасць для чалавечага вымярэння» выступіла старшыня праўлення Праваабарончага руху «Бір Дуйно-Кыргызстан» Талекан Ісмаілава. Яна асвятліла сітуацыю з правамі чалавека ў Кыргызскай Рэспубліцы, адзначыла звужэнне палітычнай прасторы ў краіне, ігнараванне рэкамендацый канвенцыйных органаў ААН, спынілася на сітуацыі з жанчынамі і дзецьмі ўнутраных і знешніх мігрантаў і агучыла рэкамендацыі як ўраду Кыргызстана, так і Расіі, і Казахстана. Падчас яе выступу іншая кыргызская праваабаронца, кіраўнік праваабарончага цэнтра «Кылым Шамы» Азіза Абдурасулава дапамагла ёй паказаць фатаздымкі жанчын і дзяўчынак з Кыргызстана, жыўцом згарэлых падчас пажару ў друкарні ў расійскай сталіцы.

Падчас выступу сп. Ісмаілавай побач з ёй сядзеў і таксама выступіў іншы ўдзельнік Канферэнцыі АБСЕ Кадыржан Батыраў, этнічны узбек з Кыргызстана, які ў цяперашні час мае статус бежанца ў Швецыі. Выступленне сп. Батырава выклікала рэзкую рэакцыю дэлегацыі Кыргызскай Рэспублікі, якая прад'явіла прэтэнзіі арганізатарам Канферэнцыі ў сувязі з яго удзелам у ёй.

Пасля гэтага ў Кыргызстане ў адрас кыргызскіх праваабаронцаў пачаліся пагрозы. Паводле паведамленняў СМІ, прэс-служба МУС Кыргызстана пацвердзіла, што ведамства пачало «аператыўную працу» па прыцягненні да адказнасці «грамадзян Кыргызстана», якія сядзелі побач з Батыравым, падчас яго выступу на мерапрыемстве АБСЕ ў Варшаве. «Аператыўная» праца пачалася пасля заяў дэпутатаў кыргызскага парламента Максата Сабірава і Руслана Казакбаева, якія запатрабавалі прыцягнення праваабаронцаў да крымінальнай адказнасці.

Адначасова ў сацыяльных сетках у Кыргызскай Рэспубліцы разгарнулася сапраўдная траўля праваабаронцаў, а маладыя кыргызскія «патрыёты» пагражаюць сустрэць іх у аэрапорце і «разабрацца».

Пад заявай Міжнароднай Платформы падпісаліся каля 30 актывістаў розных праваабарончых арганізацый з постсавецкіх краін і Еўропы

Таксама Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (FIDH-OMCT partnership) выступіла з рашучым асуджэннем слоўных нападкаў і пераследу праваабаронцаў з боку ўладаў Кыргызстана ў адплату за іх удзелу ў Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні, і заклікае дыпламатычных місій і АБСЕ забяспечыць ім усю неабходную абарону.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства