viasna on patreon

Прызначана дата суда над Дзмітрыем Паліенкам

2016 2016-09-26T22:44:00+0300 2016-09-26T18:01:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palienka_dzmitryj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст Зміцер Паліенка. Фота Уладзя Грыдзіна

Актывіст Зміцер Паліенка. Фота Уладзя Грыдзіна

Стала вядома, што суд над Дзмітрыем Паліенкам пачнецца 11 кастрычніка ў 10.00 у судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска. Справу разглядаць будзе суддзя Валеры Есьман.

Судзіць хлопца будуць па арт. 364 Крымінальнага кодэкса “Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў”, за які прадугледжана адказнасць у выглядзе арышту, абмежавання волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўлення волі на тэрмін да шасці гадоў. Акрамя гэтага, праваабаронцам з ліста ад Дзмітрыя Паліенкі стала вядома, што дадаткова яго абвінавачваюць па ч.2 арт. 343 КК РБ “Выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару”, па якім хлопцу паграджае пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да чатырох гадоў.

Адносна непрапарцыйнасці затрымання Дзмітрыя Паліенкі падчас акцыі “Крытычная маса” і абвінавачання па арт.364 праваабронцамі была прынятая адпаведная заява. Што тычыцца новага абвінавачання і іх у сукупнасці - пазыцыя праваабронцаў адносна статусу хлопца будзе сфармуляваная па выніках маніторынгу судовага парцэсу над ім.

Між тым, крымінальны пераслед у дачыненні да Станіслава Канавалава быў спынены 24 жніўня, верагодна ён будзе выступаць у судзе ў якасці сведкі.

Нагадаем, жорсткае затрыманне веласіпедыстаў-удзельнікаў "Крытычнай масы" адбылося ўвечары 29 красавіка. У выніку грубых дзеянняў АМАПа, было затрымана 6 чалавек, якіх моцна зьбілі і адвезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Пазней чацвёра з затрыманых падпісалі пратаколы аб парушэнні правілаў дарожнага руху і аказанні супраціўлення супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ДАІ, а супраць дваіх былі распачатыя крымінальныя справы.

Затрыманаму Дзмітрыю Паліенку вечарам 6 траўня 2016 года прад’явілі абвінавачванні.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” праінфармаваў Працоўную групу па адвольных затрыманнях ААН пра справу раварыста.

Падтрымаць лістамі вязня можна па адрасе: 222160, Мінская вобласць, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22а, СІЗА-8, Паліенку Дзмітрыю Аляксандравічу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства