viasna on patreon

Працэс над Эдуардам Пальчысам пачнецца 14 кастрычніка

2016 2016-09-26T12:59:58+0300 2016-09-26T13:02:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palchys.jpg
Эдуард Пальчыс.

Эдуард Пальчыс.

14 кастрычніка Менскі гарадзкі суд пачне разгляд крымінальнай справы заснавальніка і аўтара сайту 1863x.com Эдуарда Пальчыса, перадае Радыё "Свабода".

Пра гэта паведаміла жонка Эдуарда Вікторыя Пальчыс, якой прыйшла позва зьявіцца ў суд у якасьці сьведкі.

Яна сказала, што Эдуард перадаў праз адваката, што спадзяецца на адкрыты працэс.

Калі Эдуарда Пальчыса перавядуць са следчага ізалятара ў Жодзіне на «Валадарку», пакуль невядома.

Блогер Эдуард Пальчыс, вядомы ў інтэрнэце пад імем «Джон Сыльвэр», зьмяшчаў на сайце 1863х.com, сярод іншага, матэрыялы, у якіх даваліся крытычныя ацэнкі палітыцы Расеі адносна Беларусі і Ўкраіны. На пачатку году Эдуарда Пальчыса арыштавалі ў Расеі і выдалі Беларусі. Эдуарда Пальчыса абвінавачваюць у «распальваньні расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасьці або розьні» (ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу) і «распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў» (ч.2 арт. 343). За «распальваньне варожасьці» Пальчысу пагражае арышт на тэрмін да шасьці месяцаў ці абмежаваньне волі на тэрмін да пяці гадоў, а за «распаўсюд парнаграфіі» — пазбаўленьне волі на тэрмін ад 2 да 4 гадоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства