Смаргонская акруговая камісія не задаволіла скаргі Ірыны Вештард і Мікалая Уласевіча

2016 2016-09-19T12:13:20+0300 2016-09-19T12:15:41+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smargon-registracija-2016.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Смаргонь. Паседжанне акруговай камісіі па рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.

Смаргонь. Паседжанне акруговай камісіі па рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.

   Як вядома, раніцай 16 верасня старшыня цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына на прэс-канферэнцыі давяла да ведама, што ўсе паступіўшыя скаргі на вынікі выбараў не задаволены. А між тым, у Смаргоні на той час скаргі двух кандыдатаў – Ірыны Вештард і Мікалая Уласевіча - яшчэ былі не разгледжаны. Акруговая камісія прызначыла паседжанне па іх разглядзе на 16-ю гадзіну таго ж дня.
   На паседжанне прыйшоў і назіральнік у акруговай камісіі Алесь Дзергачоў. Але старшыня камісіі – дырэктар школы №5 Смаргоні Раіса Захарыч – паставіла пытанне аб яго прысутнасці на галасаванне. Па яе меркаванні, паўнамоцтвы назіральніка скончыліся з моманту падліку галасоў і падвядзення вынікаў. Зразумела, гэта меркаванне чальцамі камісіі было падтрымана аднагалосна.
   Цікава, што Ірына Вештард падала скаргу ў вызначаны заканадаўствам тэрмін, у якой апісала працэдуру непразрыстага падліку галасоў на выбарчым участку па месцы свайго жыхарства. А на наступны дзень пасля заканчэння тэрміну накіравала ў камісію дадатак да скаргі, у якой прывяла довады мяркуемых фальсіфікацый на выбарчых участках у школах №№ 1,2 і 6 Смаргоні, спаслалася таксама на заявы незалежных назіральнікаў, якія не пабачылі адкрытага і празрыстага падліку галасоў. Ірына Вештард  у скарзе  таксама адзначала выкарыстанне кандыдатам Адамам Кавалько адміністрацыйнага рэсурса, прыводзячы пры гэтым 2 канкрэтныя выпадкі, калі на сайце падначаленай гэтаму кандыдату газеты “Астравецкая праўда” 9 і 10 верасня размяшчаліся матэрыялы, у якіх праводзілася агітацыя за Кавалько і агітацыя супраць астатніх кандыдатаў.  Таксама ёй пазначаны маніпуляцыі з размяшчэннем на сайце гэтай газеты перадвыбарчай праграмы праўладнага кандыдата. Спярша гэтая праграма была размешчана ў адзін дзень з яе праграмай. Але праз 10 дзён праграма Адама Кавалько была размешчана паўторна.

Як паведаміла Ірына Вештард, камісія ўхілілася ад разгляду па сутнасці дадатку да скаргі. Спачатку яна спаслалася на тое, што першы зварот Ірына Вештард назвала заявай, а другі – дадаткам да скаргі на вынікі выбараў. А далей на тое, што дадатак заяўніцай быў пададзены на наступны дзень пасля заканчэння вызначанага Выбарчым кодэксам тэрміну падачы скаргаў. Спасылка Ірыны Вештард на тое, што Грамадзянскі працэсуальны кодэкс дазваляе дапаўняць скаргу на рашэнне раённага суда ў абласныя суды аж да дня яе разгляду ў касацыйным парадку, а таму па аналогіі яна мела права падаць дадатак і да скаргі на вынікі выбараў, не атрымала падтрымкі ў чальцоў камісіі.  Мяркуемыя факты фальсіфікацыі старшыня акруговай камісіі Раіса Захарыч нават не агучыла.

Кандыдат у дэпутаты ад АГП Мікалай Уласевіч спысалаўся на шэраг перашкодаў у агітацыйнай кампаніі: нявыпуск у друк і эфір праграмы і выступаў са спасылкай СМІ на тое, што ён парушае зместам сваіх перадвыбарчых  матэрыялаў ч.1 арт. 47 і ч. 1 арт. 75 Выбарчага кодэкса, без канкрэтызацыі, якая частка матэрыялаў парушае гэтыя нормы; адмаўленне акруговай камісіяй уключэння у агульны плакат кандыдатаў істотных фактаў яго біяграфіі, што спрыяла абранню кандыдата ад улады Адама Кавалько; стварэнне яму перашкодаў для фатаграфавання выніковых пратаколаў папярэдняга галасавання на адным з участкаў, адсутнасці умоваў для назірання за падлікам галсоў на выбарчым участку №48, калі яго размясцілі за 7-8 метраў ад стала падліку, чым парушаны арт.13 Выбарчага кодэкса аб адкрытасці і галоснасці выбараў.  Кандыдат таксама спасылаўся на выкарыстанне Адамам Кавалько адміністрацыйнага рэсурсу, калі давераныя асобы кандыдата займаліся агітацый у працоўны час без вызвалення ад службовых абавязкаў.

У выніку скаргі Ірыны Вештард і Мікалая Уласевіча не былі задаволены.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства