Аналіз вынікаў выбараў: у Смаргоні пратэстны электарат складае да 70%

2016 2016-09-18T21:36:23+0300 2016-09-18T21:38:41+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzergachou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Дзергачоў

Алесь Дзергачоў

   У Смаргоні назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” прааналізавалі вынікі выбараў у горадзе.
   Так, у трох з 10 участкаў, на якіх цягам 5 дзён датэрміновага галасавання ажыццяўляўся маніторынг яўкі або назіральнікі прысутнічалі на ўчастках падчас падліку галасоў, зафіксавана перамога  апазіцыйнага кандыдата Ірыны Вештард. Сярэдні працэнт галасоў  за яе - 27,3%.  Назіральнікі мяркуюць, што на трох выбарчых участках адбылася фальсіфікацыя. Гэта участкі №2 (у школе №2),  № 12  (у школе №1), №17 (у школе №6). Калі не браць у разлік гэтыя ўчасткі, то працэнт “за” Ірыну Вештард уздымаецца да 29,2. У яе апанента ад улады Адама Кавалько сярэдні працэнт падтрымкі складае 36,2. Але за мінусам трох згаданых участкаў гэты працэнт падае да рэальных 29,8.

   Такім чынам, у Смаргоні блізкая да рэальнай  раскладка выбараў такая: Ірына Вештард- 29,2%, Адам Кавалько- 29,8%, Зміцер Кучук- 4,51%, Іван Лагвіновіч-3,97%, Мікалай Уласевіч- 2,32.   А вось іх афіцыйныя вынікі па акрузе - Смаргонскім і Астравецкім раёнах: Ірына Вештард- 13,2%, Адам Кавалько- 62,2%, Зміцер Кучук- 2,6%, Іван Лагвіновіч-2,4%, Мікалай Уласевіч- 3,8.

   На адзначаных 10 выбарчых участках за Ірыну Вештард, паводле пратаколаў, прагаласавала 2057 чалавек. У Смаргоні 19 выбарчых участкаў. Таму па правілах статыстыкі агульны  вынік Ірыны Вештард у Смаргоні на 19 участках з каэфіцыентам 1,9 складае больш 3900 чалавек. Па акрузе ж камісіі афіцыйны вынік у яе – 5468 галасоў “за”. З гэтага вынікае, што па статыстыцы на 19 выбарчых участках  Смаргоні за Ірыну Вештард прагаласавала 3900 выбаршчыкаў, а на астатніх 43 участках  Смаргонскага і Астравецкага раёна афіцыйна – толькі 1568.
   Аналіз таксама паказвае, што ў Смаргоні колькасць выбаршчыкаў, якім не падабаецца цяперашні курс дзяржавы, дасягае 70%. Пра гэта сведчаць наступныя факты. Праўладны кандыдат Адам Кавалько ішоў на выбары з лозунгамі аб падтрымцы палітыкі прэзідэнта і атрымаў менш 30% галасоў ”за”. Калі на 10 выбарчых участках, дзе вёўся маніторынг, скласці галасы за апазіцыйных кандыдатаў і галасы супраць усіх (а такіх аж 25%) то лічба нязгодных з існуючай сітуацыяй у дзяржаве складае 63,2%.  А калі не ўлічваць  вынікі падліку на участках №№2,12 і 17, дзе мяркуецца фальсіфікацыя, то гэта лічба на адзнацы  68,5%.

   Па меркаванні каардынатара назірання ў Смаргоні Алеся Дзергачова, атрыманую статыстыку можна лічыць зрэзам стану  грамадства ў гарадах па ўсёй Беларусі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства