Назіральнікі, затрыманыя ўчора на выбарчым участку, дагэтуль не выходзяць на сувязь

2016 2016-09-12T17:22:42+0300 2016-09-12T17:29:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kulakou_l.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Леанід Кулакоў.

Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Леанід Кулакоў.

Пасля завяршэння выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у Мінску 11 верасня быў затрыманы назіральнік кампаніі незалежнага назірання «Права выбару» Леанід Кулакоў.  

Пры падліку галасоў на ўчастку №626 108-й Каліноўскай выбарчай акругі. Кулакоў здымаў факты фальсіфікацый пратаколу галасавання.

«Ён зафіксаваў на мабільны тэлефон рэальныя лічбы на выбарах у Палату прадстаўнікоў па акрузе, дзе балатаваўся першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч», - сказаў прэс-службе «Права выбару» кіраўнік штаба Губарэвіча Алесь Славінскі.

Леанід Кулакоў паспеў паведаміць, што сябра участковай камісіі агучыла шэптам адну лічбу галасавання за Губарэвіча, а ў пратакол была ўнесеная іншая.

Пасля галасавання Кулакоў і яго калега Мая Навумава былі затрыманыя і дастаўленыя меркавана ў РУУС Першамайскага раёна. У дадзены момант тэлефон Леаніда Кулакова адключаны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства